Больш за 100 дзяцей гінуць у Беларусі штогод пры розных абставінах. Вялізная лібча, за якой – трагедыі соцен сем’яў. Атручванні, утапленні, гібель на пажарах, выпадзенне з вокан, смяротныя электратраўмы – далека не поўны спіс няшчасцяў, што адбываюцца з дзецьмі.
Найбольшага ўзроўню траўматызм дасягае ў дашкольным і падлеткавым узросце. Калі ж глядзець на абставіны, то часцей за ўсе бяды адбудзецца з дзіцяці, якое пакінута без нагляду дарослых. Сярод многіх бацькоў пануе меркаванне, што нічога няма страшнага ў тым, што дзіця застанецца адным на паўгадзіны ці больш. Памятайце: пакіданне дзяцей адных нават на непрацяглы час можа прывесці да бяды. І жыццевыя факты гэта падцвярджаюць. Акрамя таго, што трэба забяспечыць пастаянны кантроль за гульнямі малых дзяцей, неабходна іх пастаянна вучыць мерам бяспекі, а таксама стварыць бяспечнае асяроддзе. Пра гэта расказвае інспектар Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга ДАНЭЙКА:
- Вучыць дзяцей мерам асабістай бспекі можна ўжо з трохгадовага ўзросту. Простымі словамі расказвайце пра вынік пэўных дзеянняў чалавека, знайдзіце ў інтэрнэце мультфільмы для дзяцей. Так, у апошнія гады вышла нямала серый мульцікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі – “Чароўная кніга”, “Спецатрад 112”. Гульня – выдатная форма для навучання дзяцей: менавіта падчас гульні дзеці спазнаюць навакольны свет, яго правілы і законы. Дзіця павінна трывала засвоіць: пры небяспецы нельга хавацца. Што значыць стварыць бяспечная асяроддзе? Гэта значыць выключыць тыя небяспечныя фактары, рэчы, што могуць негатыўна паўплываць на бяспеку дзіцяці: напрыклад, схаваць ад яго запалкі, вострыя прадметы, лекі. Закрыць разеткі спецыяльнымі прыладамі, не адкрываць вокны наросхрыст, не пакідаць электрычныя прыборы ў зоне даступнасці для дзяцей. Здаецца, нескаладаныя меры, вядомыя кожнаму. Аднак жа штогод фіксіруюцца дзясяткі тысяч выпадкаў траўміравання дзяцей самага рознага ўзросту з-за недагляду бацькамі. У Бярэзінскім раёне, напрыклад, за апошнія гады, быў і выпадак гібелі двух дзяцей пры ўзрыве снараду, і ўтапленне школьніка пры катанні на “тарзанцы”, і факт атрымання сур’езных апекаў падлеткам пры ўзгаранні бензіну. Штогод з-за свавольства дзяцей з запалкамі гарыць салома ў палях. Не так даўно з пятага паверха ў Беразіно ледзь не звалілася маленькая дзяўчынка… Дзякуючы неабыякавасці прахожага дзіця ўратавалі. Расповед з прыкладамі можна працягваць. Хочацца параіць бацькам вуцыць дзяцей бяспецы на ўласным прыкладзе – пераходзьце дарогу па правілах, не дапускайце свавольства пры адпачынку на вадзе, не курыце ў хаце. Усталяванне ў доме пажарнага апавяшчальніка – тая мера, што здольная мінімізаваць наступствы пажару і нават выратаваць жыцце чалавека пры надзвычайнай сітуацыі.