Традыцыйна спаборнічалі яны ў трох узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-8 класы і 9-11 класы. Конкурс праходзіў у форме тэсціравання на камп’ютарах. Нялегка прыйшлося нашым юным знаўцам: адказаць на 100 пытанняў за гадзіну – сапраўднае выпрабаванне! Хваляванне давала пра сябе ведаць, але дзецям аказвалі неабходную дапамогу настаўнікі інфарматыкі школы: падказвалі, як загрузіць свае даныя ў праграму, тлумачылі іншыя моманты. Напрыканцы дзеці і педагогі сабраліся ў актавай зале, дзе адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу.
У малодшай узроставай катэгорыі – 1-4 класы — лідарамі сталі:
3 месца – Ермаловіч Дзяніс (ДУА “Дзмітравіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);
2 месца – Хадорчанка Віталь (ДУА “Багушэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);
1 месца – Дударонак Якаў (ДУА “Сярэдняя школа школа №3 г.Беразіно).
У сярэдняй узроставай катэгорыі – 5-8 класы – пераможцамі сталі:
3 месца – Габец Кірыл (ДУА “Сярэдняя школа школа №3 г.Беразіно);
2 месца – Путрык Валерыя (ДУА “Багушэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);
1 месца — Шавялёнак Уладзіслаў (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна, клуб юных ратавальнікаў “Сірэна”)
У старэйшай узроставай катэгорыі – 9-11 класы – пераможцамі сталі:
3 месца – Аўтуховіч Алена (ДУА “Сярэдняя школа школа №3 г.Беразіно);
2 месца – Рымашэўская Алена (ДУА “Багушэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);
1 месца – Вераб’ёва Паліна (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна, клуб юных ратавальнікаў “Сірэна”).
У падарунак дзеці атрымалі сувеніры ад службы ратавання і карысную наглядную прадукцыю. Дзяцей, што занялі першыя месцы, чакае абласны этап конкурсу “Школа бяспекі”, што пройдзе 17 лютага ва Універсітэце дзяржаўнай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Выкарыстаны матэрыялы сайта http://www.berezino.by