Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.08.2020

Што прапануюць бярэзінскія педагогі дадатковай адукацыі?

Вось і скончылася лета — і наперадзе ў школьнай дзятвы чарговы навучальны год. Якім ён будзе для хлопчыкаў і дзяўчынак, загадваць не трэба, а вось падрыхтавацца належным чынам дзецям і бацькам — самы час. І размова ідзе не аб ранцах ці сшытках, а аб умацаванні ведаў па пэўных прадметах, грунтоўнай падрыхтоўцы да алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і цэнтралізаванага тэсціравання, раскрыцці здольнасцей і талентаў, якія дапамогуць у школе. І ў гэтым сэнсе бярэзінскім вучням пашанцавала: тут паспяхова працуе Інтэлектуальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

— Нашай установе не патрэбна асаблівая рэклама, — зазначае дырэктар Інтэлектуальнага цэнтра Вераніка Макеенкова, — бо амаль за трыццаць гадоў яго існавання педагогі падрыхтавалі цэлы атрад пераможцаў прадметных алімпіяд па самых розных прадметах, дапамаглі стаць студэнтамі самых прэстыжных ВНУ яшчэ большай колькасці бярэзінцаў і ў рэшце рэшт здзейснілі мару — сказаць сваё слова ў выбранай прафесіі — сотняў нашых юнакоў і дзяўчат. Чаго варты толькі атрад інфарматыкаў, падрыхтаваных Ігарам Чарнушэвічам. Яго вучні працуюць праграмістамі па ўсім свеце!
Ва ўсе часы Інтэлектуальны цэнтр дарыў дзецям дзіўную атмасферу творчых пошукаў, цікавых спрэчак і карыснай працы. Гэта стала магчымым, дзякуючы выдатным умовам фарміравання і развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў.
— У цэнтры кожны бярэзінскі педагог мае ўнікальную магчымасць наладзіць навучанне дзяцей па аўтарскіх праграмах і методыках, сучасных адукацыйных тэхналогіях, — удакладняе Вераніка Ігараўна. — Для нашых педагогаў кожны вучань, без перабольшвання, — гэта яркая індывідуальнасць, якую трэба раскрыць, развіць і даць магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, каб упэўнена выкарыстоўваць яго ў дарослым жыцці.
Дзеля гэтага ў Інтэлектуальным цэнтры дзяцей навучаюць па некалькіх профілях: грамадска–гуманітарны, матэматычны, эколага-біялагічны, інтэлектуальны. Ды і прынцыпы педагогаў дадатковай адукацыі школьнай дзятве па душы: умей здзіўляць, будзь адкрыты новаму, калі памыліўся – прызнай, дрэнны настрой пакінь дома, калі занятак – то цікавы!
— Усё ў нашым жыцці змяняецца, але нязменным застаецца прага дзяцей да ведаў і адкрыццяў, іх вялікае жаданне гучна заявіць аб сабе на цэлы свет і ўнесці свой уклад у развіццё цывілізацыі, — гаворыць намеснік дырэктара Інтэлектуальнага цэнтра Святлана Кляшчонак, — нязменным застаецца і бясконцы пошук новых методык і тэхналогій педагогамі. Ідэі падказваюць наша хуткаплыннае жыццё і бясконцыя навацыі. Таму штогод пашыраецца колькасць аб’яднанняў у цэнтры.
Сёння бярэзінскім вучням яўна мала дадатковых ведаў па матэматыцы, мовах, біялогіі, фізіцы, хіміі, гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, а вабяць іх логі-ка, мысленне і эрудыцыя ў Lego-канструяванні, Scratch-праграмаванні, школе клуба вясёлых і знаходлівых, інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”.
Інтэлектуальны цэнтр праводзіць набор вучняў з 1 па 11-ыя класы з 1 па 10 верасня.
— Таму раім татам і матулям не зацягваць з падачай заяў і сур’ёзна падысці да выбару аб’яднанняў па інтарэсах, — заўважае Вераніка Ігараўна. – Дарэчы, можна выбраць заняткі адразу па некалькіх профілях.

Ала Корсук, выпускніца Бярэзінскай гімназіі, студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа:

 

— Я ўдзячна педагогам інтэлектуальнага цэнтра за выдатную падрыхтоўку па біялогіі і рускай мове. Мяркую, што атрыманых ведаў на занятках Жанны Мацуль і Стэлы Касцюковай мне хопіць, каб справіцца са складанай праграмай каледжа і стаць фельчарам. Ды і, магчыма, дзякуючы ім і іх веры ў мяне, я набяруся мужнасці штурмаваць медыцынскі ўніверсітэт. Дзякуй педагогам за веру і прафесіяналізм!

Дзмітрый Мілько, студэнт БДУІР:

 

— Сёлета я паступіў у самую прэстыжную ВНУ краіны, паступіў туды ўпэўнена, бо падаў у прыёмную камі-сію сертыфікаты і атэстат сталасці з 347 баламі. За гэта я ўдзячны многім педагогам, але асабліва Святлане Кляшчонак. Дзякуючы яе заняткам, я атрымаў 88 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Дарэчы, у цэнтры я займаўся з 8 класа і ніколькі не лічу гэты час марна страчаным: я вызначыўся са сваімі жаданнямі і здольнасцямі. Таму раю ўсім, хто яшчэ не вызначыўся, паспрабаваць сябе ў занятках па розных профілях!