Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

18.02.2020

День памяти воинов-интернационалистов

15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзень, які наўрад ці можна назваць святам. Дзень, калі, здавалася б, падзабытае ўспамінаецца з падвоенай, патроенай сілай. Дзень, калі нехта проста не можа заснуць…

Афганская вайна доўжылася з 25 снежня 1979 года па 15 лютага 1989 года — 9 гадоў 1 месяц і 21 дзень. Яна аказалася ўдвая даўжэй за Вялікую Айчынную вайну і гучным рэхам адбілася на лёсах савецкіх юнакоў, сотні тысяч людзей вырвала з мірнага жыцця, кінула ў самае пекла, закружыла ў смяротным віры ў чужой незнаёмай краіне, на выпаленай сонцам і ліхалеццем вайне за сотні тысяч кіламетраў ад бацькоўскага дома.

Штогод у Афганістане ваявалі 100 тысяч савецкіх салдат, за 10 гадоў – 1 мільён 28 тысяч 832 чалавекі з Беларусі, 75 чалавек — з Бярэзінскага раёна. Тая вайна, па самых сціслых падліках, забрала жыцці каля 15 тысяч вайскоўцаў, каля 12 тысяч атрымалі раненні і 10 тысяч сталі інвалідамі. Сярэднямесячныя страты склалі 131 чалавек, а штодзённыя – 4 . У ліку загінуўшых — 4 генералы, 2129 афіцэраў, 632 прапаршчыкі, 11349 сяржантаў, 139 рабочых і служачых. З 75 удзельнікаў тых ваенных часоў у раёне пражывае ўжо 50 чалавек. Яны сумленна працуюць і ніколі не адмаўляюцца прыняць удзел у патрыятычным выхаванні моладзі. Афганскай прапіскай пазначаны ў раёне не толькі горад Беразіно, але і аграгарадкі Любушаны, Багушэвічы, Паплавы, вёскі Якшыцы, Міхалёва, Вяшэўка і Жорнаўка. 25 ваеннаслужачых адзначаны ўзнагародамі: 2 — ордэнам Чырвонай Зоркі, 11 — медалямі “За адвагу”, 5 – “За баявыя заслугі”, 12 – “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа” і яшчэ 3 – “За выдатнасць у ахове дзяржаўнай граніцы “Воінская доблесць”.

Звыш трыцацці гадоў таму завяршылася ваенная аперацыя ў Афганістане, але і сёння падзеі таго часу выклікаюць неадназначныя ацэнкі. Аднак бясспрэчна адно – ваеннаслужачыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войск засталіся вернымі сваёй прысязе, а яшчэ пакінулі пасля сябе на афганскай зямлі сотні новых школ, бальніц, мастоў і тысячы кіламетраў пракладзеных дарог. Але далося гэта нялёгкай цаной: з нашага раёна дамоў вярнуліся ў цынкавых трунах два салдаты – Сяргей Карканіца і Уладзімір Шумскі. Ім навечна засталося 19 гадоў.

Уладзімір Шумскі нарадзіўся 9 красавіка 1966 года ў вёсцы Уша. У 1983 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу і Смілавіцкае ПТВ -204. У 1984 годзе атрымаў позву ў рады Савецкай Арміі, служыў у Афганістане, дзе быў вадзіцелем на аэрадроме. Загінуў 24 сакавіка 1985 года ў час нападу душманаў на аўтакалону.

За выкананне інтэрнацыянальнага абавязку радавы Уладзімір Шумскі ўзнагароджаны пасмяротна медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”.

Не зарастае сцежка і да магілы Сяргея Карканіцы ў вёсцы Асмолаўка . Ён з’явіўся на свет 6 ліпеня 1963 года. Скончыў Якшыцкую васьмігадовую школу і Смілавіцкае ПТВ -23. Працаваў трактарыстам у калгасе “Перамога”. У 1982 годзе быў прызваны ў армію і служыў камандзірам аддзялення 4-ай мотастралковай роты. Загінуў у кастрычніку 1983 года ў званні малодшага сяржанта пры выкананні баявога задання. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Іх светлую памяць і памяць усіх загінуўшых на чужыне ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу хвілінай маўчання і залпамі з аўтаматаў. Мерапрыемства прайшло 15 лютага каля памятнага знака і помніка воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Хонінава горада. Тут сабраліся воіны–афганцы, іх сваякі, прадстаўнікі райвыканкама, ваенкамата і бярэзінцы — бацькі з малымі дзецьмі. Да падножжа помніку былі ўрачыста ўскладзены кветкі.