Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

01.08.2019

Ці лёгка прабегчы 42 кіламетры 195 метраў? Адказ ведае бярэзінскі стаер

Дакладны адказ на гэта пытанне ведае Генадзій Мікалаевіч Жаўронак. Толькі яго адзінокую постаць у спартыўнай форме штодзень зімой і летам, у спёку і дождж бачаць на дарозе бярэзінцы, толькі яго фізічнай форме і адпрацаванаму рытму бегу нязменна зайздросцяць вадзіцелі машын, якім даводзіцца абганяць гэтага стаера. Праўда, ёсць і тыя, хто не разумее такога захаплення. Але іх з кожным годам становіцца ўсё менш…

Г.М. Жаўронак

— Я яшчэ ў школе з задавальненнем на ўроках Н.П. Самец займаўся валейболам, баскетболам, аднак перавагу аддаваў лёгкай атлетыцы, у прыватнасці, бегу, — расказвае пра сябе Генадзій Мікалаевіч. — Ужо тады заўважыў, як карысны яны для майго арганізма і лагічнага складу мыслення, якія адчуваюцца лёгкасць у целе і яснасць у галаве пасля доўгай дыстанцыі.

ПРА МАРАФОНСКІ БЕГ

Марафонскі бег — адна з найбольш папулярных дысцыплін у лёгкай атлетыцы. Першым чалавекам, які прабег марафон, быў Фідзіппід – грэчаскі ганец, што пасля перамогі над персамі бег у Афіны.
Даўжыня марафонскай дыстанцыі 42 кіламетры 195 метраў – афіцыйна прынята ў 1921 годзе федэрацыяй ІAAF.
Марафонскі бег уключаны ў праграму сучасных летніх Алімпійскіх гульняў з 1896 года. Спачатку ў спаборніцтвах удзельнічалі толькі мужчыны, а жанчыны атрымалі дазвол змагацца ў гэтай складанай дысцыпліне з 1984 года.
Самым хуткім марафонцам прызнаны кеніец Дэнніс Кіметта, які 28 верасня 2014 года на Берлінскім марафоне справіўся з дыстанцыяй усяго за 2 гадзіны 2 хвіліны і 57 секунд. Сярод жанчын лепшы вынік — 2 гадзіны 15 хвілін і 25 секунд належыць Полі Рэдкліфф. Англічанка паказала яго 13 красавіка 2003 года на Лонданскім марафоне.
Бег на доўгія дыстанцыі патрабуе ад спартсмена высокай фізічнай і маральнавалявой падрыхтаванасці. За час бегу арганізм страчвае вялікую колькасць вады і энергетычных рэчываў. Колькасць спаленых калорый кожную гадзіну налічвае 600-800.
Падрыхтоўка да марафону звычайна займае шэсць месяцаў. І гэта не толькі бег, але і трэніроўкі ў трэнажорнай зале.
І яшчэ адзін цікавы факт: нікому дагэтуль не ўдалося справіцца з марафонскай дыстанцыяй менш чым за дзве гадзіны.