Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

22.02.2019

Тата з вялікай літары

 

Сяргей Аляксандравіч Броўка з вёскі Капланцы не проста шматдзетны тата. Ён адзін выхоўвае чацвярых дзетак. Бязмерна іх любіць, гатовы на ўсё дзеля іх дабрабыту. Таму выдатна сумяшчае цяжкую працу ў сельгаспрадпрыемстве і ўсю работу дома.

Дзень Сяргея Аляксанд-равіча літаральна разлічаны па хвілінах. Ранні пад’ём. Хутчэй на работу — працуе на ферме ў Капланцах даглядчыкам жывёлы. Затым — каля сямі гадзін — дамоў, збірае дзяцей у школу. Пасля — зноў на работу. І закруцілася…
— Вядома ж, складана, — усміхаецца мужчына. — Больш за ўсё не люблю гатаваць ежу, прыбіраць дом і мыць бялізну. Але я не скарджуся, бо, як кажуць, узяўся за гуж, не кажы, што нядуж. Увогуле, іду па жыцці з усмешкай, добрым настроем, гумарам, што дапамагае спраўляцца з любымі цяжкасцямі. Дзякуй Богу, свет не без добрых людзей. Заўсёды гатовы дапамаг- чы, адклікаецца на просьбы наш дырэктар ААТ “Бярэзінскі” Мікалай Пятровіч Грынкевіч. У нас дружныя і спагадлівыя суседзі, вяскоўцы, якія ніколі не пакінуць у бядзе. Калектыў Капланецкай школы перажывае за нас, як за родных. А калі з чымсьці не спраўляемся, заўсёды дапамагае наша “залатая бабуля”, як завуць яе дзеці, мая маці, любімыя брат і сястра. Усім шчыры дзякуй.
— Тата — самы лепшы, пра-цавіты, вясёлы, — з усмешкай гавораць малодшыя дзеці Мікіта і Саша. – Гатуе смачна. Нас вельмі-вельмі любіць!
На кожнае свята мы рыхтуем яму падарункі сваімі рукамі. Вось і да 23 лютага ўжо прыдумалі сюрпрыз.
Дарэчы, дзеці ў сям’і Броўка дружныя. Дапамагаюць бацьку, падтрымліваюць адзін аднаго. І ніколі надоўга не разлучаюцца. Зараз з нецярпеннем чакаюць 15 мая. Менавіта ў гэты дзень павінен дэмабілізавацца старэйшы Ілья. Ён дэсантнік. Служыць у Віцебску.
— Дзіўна, але я ў свой час таксама служыў у тым жа самым палку, у той жа роце, што і зараз Ільюша. – зазначае С.А. Броўка. – Памятаю, калі прыйшла яму позва, прапаноўваў схадзіць у ваенкамат, растлумачыць нашу сітуацыю, сабраць неабходныя дакументы, каб, як кажуць, “адкасіць” яму. “Як так, тата, ты служыў, а я не пайду! Ні ў якім разе”, – гаварыў Ільюшка. Я быў такім шчаслівым, калі пачуў гэтыя словы. Вы-гадаваў сапраўднага мужчыну.
— І я таксама буду служыць у арміі. Хачу быць такім жа мужным, як тата і брацік, — падхоплівае гутарку малодшы сын Мікіта. – Вось нядаўна Ільюшка прыходзіў у водпуск. У такой прыгожай форме. Нават, здаецца, падрос. Амаль да люстры дастае.
Мікітка вучыцца ў 5 класе. Больш за ўсё падабаецца матэматыка. Любіць маляваць, рабіць розныя вырабы. І … выдатна гатуе, асабліва атрымліваюцца піражкі! А яшчэ заплятае косы, хвосцікі – робіць прычоску перад школай сястрычцы — сямікласніцы Сашы.
— І ў яго гэта добра атрымліваецца, — гаворыць Аляксандра.
Аляксандра — спартыўная дзяўчынка. У 2015 годзе ўдзельнічала ў рэспублі-канскіх дзіцячых спаборніцтвах па бегу “300 талентаў для каралевы”, заняла прызавое месца.
— Мы хваляваліся за яе, перажывалі, — узгадваюць у сям’і Броўка. – Прывезла са спаборніцтваў медаль, Падзячны ліст, канькі. Гэта для нас была сапраўдная падзея. Магчыма, у будучым Саша і звяжа жыццё са спортам. Быў бы вельмі рады. Увогуле, ведаеце, я заўсёды паўтараю дзецям, што неабходна вучыцца… Калі б мог вярнуць час, я, шчыра кажучы, стараўся б у школе, паступіў бы куды-небудзь! За-раз усе спадзяванні на дзетак.
Хутка на канікулы прыедзе дачка, дзесяцікласніца Вікторыя, якая вучыцца ў спецыялізаванай Гара-дзейскай школе. Яна – дзяўчынка з характарам. Любіць чысціню, парадак. Адным словам — гаспадыня. Сочыць і за домам, і за дзецьмі.
Усе разам дапамагаюць тату па гаспадарцы. Яна пакуль невялікая – куры, індыкі. На вясну плануюць купіць парасятак. Увогуле, работы хапае ўсім. Снег растане, каля дома неабходна прыбраць, бульбу пасадзіць, агарод… Але ніхто ў сям’і не баіцца работы. Сяргей Аляксандравіч з малых гадоў умее і за плугам “хадзіць”, і касой звычайнай, а не трымерам, “махаць”, і з малатком, іншымі інструмен-тамі на “ты”…
— Ведаеце, гляджу на маіх любімых дзяцей і радуюся, што яны ёсць у мяне. Галоўнае маё багацце. Адказныя, працавітыя, паслухмяныя, дружныя… І дамашнія заданні самі зробяць, адзін у аднаго правераць, і прыбяруць дома, і нагатуюць смачненькага. Прыйду з работы, стомлены, а дома ўтульна, цёпла, прыемныя пахі, дзеці побач, усміхаюцца, расказваюць пра школу, дзеляцца навінамі. Ці гэта не сапраўднае мужчынскае шчасце?!

Юлія БУКЕЛЬ