Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

07.12.2018

Ад фарбы да беражлiвых адносiн

Граматамі і прызамі ад раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) узнагароджаны пераможцы конкурсу малюнкаў на тэму “Прырода і жывёльны свет Беларусі”.

 

Конкурс прайшоў на базе ДУА “Гарэніцкі ВПК дзіцячы садсярэдняя школа”. Удзел у ім бралі выхаванцы пачатковай школы і сярэдняга звяна. Найбольшай актыўнасцю вылучыліся вучні 1 і 4 класаў. Трэба адзначыць, што многія дзеці ў названай школе не па чутках знаёмыя з рыбалкай. Пацвердзілі гэта і творчыя работы, дзе алоўкамі, фарбамі і фламастарамі юныя мастакі адлюстравалі лоўлю рыбы з-пад лёду, з берага і з выкарыстаннем вадаплаўных сродкаў. Перадавалі малюнкі таксама прыгажосць роднага краю і разнастайнасць жывёльнага свету нашай краіны.
Перамогу па выніках спаборніцтва атрымаў першакласнік Іван Гамеза. Другое і трэцяе месцы занялі Цімафей Паддубскі і Арцём Піскун адпаведна.
— Падобныя мерапрыемствы спрыяць выхаванню ў падрастаючага пакалення любові і беражлівых адносін да прыроды, — адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара раённай структуры БТПР Генадзь Міхайлавіч Стральцоў. — Таму з мэтай павелічэння колькасці ўдзельнікаў конкурсу і абуджэння нераўнадушнасці грамадзян дзейнасць у названым накірунку будзем працягваць і надалей.


Акрамя таго, у рамках цырымоніі ўзнагароджання ўсіх жадаючых прынялі ў рады юных рыбакоў БТПР. Пасведчанні з рук Г.М. Стальцова атрымалі Анастасія Аўтуховіч, Ягор і Лізавета Рахманькі, Аляксандр Акуліч, Арцём Піскун і Аляксей Базыленка.
— Білетам вучні могуць карыстацца да свайго паўналецця і бясплатна атрымліваць усе выгоды на роўных правах з дарослымі членамі таварыства паляўнічых і рыбаловаў, — падкрэсліў Генадзь Міхайлавіч.
Менавіта пра гэтыя самыя выгоды, а таксама правы і абавязкі, раскажа рабятам кішэнны дапаможнік рыбалова-аматара, што кожны з наваяўленых членаў раённай структуры атрымаў у падарунак.
Абмяркоўваліся падчас сустрэчы правілы бяспечных паводзін дзяцей на прыродзе, каля вадаёмаў і на льду.