Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

08.08.2018

Акцыю ратавальнікаў «Канікулы без дыма і агню» прымаюць дашкаляты Беразіно

  • Акцыю ратавальнікаў «Канікулы без дыма і агню» прымаюць дашкаляты Беразіно

 

Акцыя ратавальнікаў “Канікулы без дыму і агню” працягваецца, і ў цэнтры ўвагі бярэзінскіх ратавальнікаў аказваюцца дашкаляты. Гульні і навучальныя заняткі прайшлі на мінулым тыдні ў ДУА “Яслі-сад №2”, “Яслі-сад №8”, “Яслі-сад №7” горада Беразіно.

У адным садку дзеці крочылі па нялегкіх сцяжынках у краіну бяспекі, у другім навучальныя гульні прайшлі на адкрытай пляцоўцы. Яшчэ два садкі прынялі інспектара прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях з загадкамі і рухомымі гульнямі. У кожным садку – абавязкова паўтараем нумары розных служб ратавання людзей, тэлефануем у пажарную. Нашы дзеткі – самая ўдзячная публіка! Бачыць, як з шырока адчыненымі вочкамі яны ловяць кожнае слова – гэта бясцэнна! На памяць пра сустрэчу з ратавальнікамі ўсе дзеткі атрымалі карысныя падарункі.

 Закласці ў розуме кожнага дзіцяці разуменне жыцця як найвышэйшай каштоўнасці, навучыць правілам бяспекі і тым самым зберагчы ад бяды – галоўная задача не толькі ратавальнікаў. А найперш – бацькоў нашых дарагіх дзяцей.

Нажмите для увеличения изображения IMG_8416.jpg ÐÐ°Ð¶Ð¼Ð¸Ñ‚е для увеличения изображения IMG_8568.jpg  

Нажмите для увеличения изображения IMG_8665.jpg  ÐÐ°Ð¶Ð¼Ð¸Ñ‚е для увеличения изображения IMG_8648.jpg