Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

04.05.2018

Зберагчы тых, хто побач

Месячнік “Духоўная культура сям’і ­ аснова маральнасці і бяспекі” праходзіць у раёне з 20 красавіка па 20 мая.

Месячнік “Духоўная культура сям’і ­ аснова маральнасці і бяспекі” праходзіць у раёне з 20 красавіка па 20 мая. У рамках яго ў працоўных калектывах горада наладжвацца сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, камісіі па справах непаўналетніх, медыцынскіх работнікаў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў. Цыкл мерапрыемстваў прысвечаны пытанням духоўнай сямейнай культуры, нацыянальных традыцый, арганізацыі бяспечнай працы і пазітыўнага стаўлення да жыцця як найважнейшай каштоўнасці.

Адпраўной кропкай для старту месячніка выступіў Бярэзінскі вузел электрасувязі. Тут увазе прысутных пра­панавалі выставу “Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”. Праект гэты закліканы дапамагчы бацькам і педагогам у духоўна­маральным і сямейным выхаванні падрас­таючага пакалення і скіраваны на адраджэнне ў сучасным грамадстве такіх паняццяў, як доўг, гонар, сумленне, цнатлівасць.

Дабрачынны протаіерэй Ілья Ганчарук, знаёмячы прысутных са стэндамі выставы, расказаў пра сэнс жыцця, заключаны ў служэнні бліжняму, і негатыўныя з’явы ў грамадстве, што перашкаджаюць рухацца да шчаслівай будучыні, раскрыў паняцце сапраўднага кахання, сінонімам якога з’яўляецца ахвярнасць, акрэсліў розніцу паміж сужыцельствам і законным шлюбам, вывеў формулу сямейнага шчасця, а таксама адзначыў, што з’яўленне на свет дзіцяці ­ заўсёды радасць, а аборт, наадварот, – боль ад фізічных і псіхалагічных ран.

Дарэчы, выстава ўжо прэзентавалася ў вучнёўскіх калектывах. Тут яна знайшла станоўчы водгук, выклікала цікавасць у школьнікаў і тым самым пацвердзіла актуальнасць тэм, звязаных са здаровым ладам жыцця, з падрыхтоўкай да адказнага выбару мужа (жонкі), этапамі стварэння шчаслівай сям’і, выхаваннем дзяцей у хрысціянскіх традыцыях.

Падобныя мерапрыемствы – добрая магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Акрамя таго, набытымі ведамі ў далейшым можна дзяліцца з іншымі і такім чынам засцерагаць тых, хто побач, ад страшных памылак у будучым, ­ падводзіў вынікі Ілья Ганчарук.