Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

25.04.2018

У БЕРАЗІНО ПАЧАЛІСЯ ВУЧЭННІ МНС

Сёння пачаліся комплексныя вучэнні па праверцы гатоўнасці і ўзроўню ўзаемадзеяння ўсіх служб на выпадак узнікнення на тэрыторыі раёна надзвычайнай сітуацыі. У ходзе вучэнняў мяркуецца адпрацаваць некалькі ўводных, паводле якіх будуць разгорнуты дзеянні ў выпадку аварыі на хімічна небяспечным аб’екце, выяўлення крыніцы іанізуючага выпраменьвання, парываў сістэм цеплаводазабеспячэння, раскрыцця ўраганам дахаў жылых памяшканняў і вытворчых аб’ектаў, абясточвання ферм і падключэння для іх работы мабільнага генератара і г.д.

Першае выпрабаванне (а яно, як і іншыя, адпрацоўвалася ў рэжыме рэальнага часу з прыцягненнем рэальных сіл і сродкаў) тычылася ліквідацыі наступстваў завала дарогі, дарожна-транспартнага здарэння з чалавечымі ахвярамі, разгортвання пункта прыёму эвакуіраваных.

Паводле слоў супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МНС, вучэнні праводзяцца ў адпаведнасці з распрацаваным планам мерапрыемстваў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Падрабязную інфармацыю чытайце на старонках газеты.