Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

13.03.2018

Прозвішчы футбалістаў варта запомніць!

Юныя бярэзінскія футбалісты з ліку навучэнцаў раённай дзіцяча­-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ўжо заўважаны вядучымі футбольнымі клубамі. Папоўніць рады таленавітых аматараў скуранога мяча яны змогуць у бліжэйшыя гады, як і дастойна заявіць пра талент свайго першага трэнера Сяргея Васільевіча Булойчыка.

Нядаўна навучэнцы 2006 го­да нараджэння парадавалі свайго педагога шыкоўным выступ­леннем на першынстве Мінскай вобласці па міні-­футболе. Тут яго “юныя таленты” начыста разграмілі большасць сваіх сапернікаў і прымусілі ўсіх з гонарам гаварыць аб бярэзінскай школе футбола.

Прэстыжнаму першынству папярэднічаў турнір у Лагойску, дзе роўных бярэзінцам не знайшлося і яны ўпэўнена сталі лідарамі. У фінале нашы хлапчукі згулялі з лікам 2:1 з камандай з футбольнага клуба “Ислочь”. З рашучым настроем на перамогу адправіліся футбалісты і на першынство Мінскай вобласці, дзе даказваць высокі клас гульні ім давялося сярод каманд дзіцяча­-юнацкіх спартыўных школ, дзіцяча-­юнацкіх школ алімпійскага рэзерву і футбольных клубаў. Бярэзінская каманда ўжо ў ходзе занальнага этапу ў пух і пер’е разбіла футбалістаў з Пухавіцкага, Чэрвеньскага і Смалявіцкага раёнаў. Ды і з якім лікам! У вароты чэрвеньцаў яны забілі 11 мячоў, а ў іншыя – па 9! Пры гэтым самі прапусцілі толькі адзін мяч.

У фінале бярэзінцам ужо давялося няпроста, бо на спартыўнай пляцоўцы іх чакалі каманды футбольных клубаў “БАТЭ”-­Барысаў, “Август-­Бел”, Маладзечанскага, Стаўбцоўскага раёнаў. Аднак трэба аддаць належнае нашым хлапчукам: яны змагаліся за кожную перадачу, кожны мяч і выйгралі ў дзвюх з чатырох гульняў. Фінальнай для іх стала сустрэча з камандай “Август-­Бел”, якая скончылася з лікам 9:0 на карысць бярэзінцаў.

У выніку каманда Бярэ­зінскага раёна заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад толькі каманды футбольнага клуба “БАТЭ”­-Барысаў і Маладзечанскага раёна.

Бліскучая перамога на абласным футбольным першынстве прымушае назваць пайменна ўсіх членаў каманды і трэнераў. Гэта варатар Канстанцін Бла­гародны, які названы лепшым у вобласці, Мікіта Цуранаў, Мікіта Круталевіч, Антон Алейнікаў, Даніла Корсук, Іван Хасеневіч, Ілья Цыбульскі, Арсеній Заяц, Ягор Дыгадзюк, Аляксандр Грыбко і, вядома, самы выні­ковы ігрок спаборніцтваў Аляк­

сандр Рогаў. Шэраг гэтых будучых футбольных зорак трэ­ніраваліся ў Івана Іванавіча Саскаўца і Віктара Паўлавіча Несцяровіча.

 У сваю чаргу, усе трэнеры хлапчукоў шчыра ўдзячны іх бацькам, у прыватнасці, матулям, якія на працягу ўсіх спаборніцтваў падтрымлівалі сваіх сыноў і не стамляюцца верыць у іх шчаслівую спартыўную будучыню.

Мілана ТРАПЯНОК.

 «БЯРЭЗІНСКАЯ ПАНАРАМА»