Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

27.02.2018

Аснова — родная мова

У Лешніцкай установе адукацыі стала добрай традыцыяй 21 лютага адзначаць Дзень роднай мовы. Сёлетняе мерапрыемства, якое падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Мікалаеўна Жукоўская, сабрала не толькі бацькоў і вучняў, але і мясцовых жыхароў, для якіх беларускае слова з’яўляецца родным і блізкім.

Да пачатку святочнай урачыстасці ўдзельнікі і госці змаглі пазнаёміцца з творамі класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, а таксама наведаць выставу прадметаў быту беларусаў, падрыхтаваную сіламі мясцовых жыхароў.

Пачалося мерапрыемства карагодам “Купалінка” ў выкананні членаў аб’яднання па інтарэсах “Сям’я”. Затым загадчык бібліятэкі Ірына Лявонцьеўна Гайдук правяла віктарыну, што дапамагла выявіць сапраўдных знаўцаў роднай мовы сярод прысутных. А завяршылася свята сцэнкамі пра школьнае жыццё і тэатралізаваным паказам беларускай народнай казкі “Як лісіца ваўка перахітрыла”, дзе вучні нашай установы прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці.

Дзіяна СОБАЛЬ, вучаніца ДУА “Лешніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.