Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

26.11.2024

Двухдзённы прэс-тур прадстаўнікоў Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" па Міншчыне пачаўся з Бярэзінскага раёна

Падчас сустрэчы з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама Алесяй Цітовай, якая адбылася ў Паплаўскай сярэдняй школе, намеснік дырэктара па развіцці Людміла Пастарнакевіч абмеркавала шэраг значных пытанняў. Планы на далейшае супрацоўніцтва, тэмы для публікацый у профільнай газеце, павышэнне ўзроўню
падпіскі на выданні "Педагагічнай прэсы" — гэта ўсё знайшло адлюстраванне падчас дыялогу кіраўнікоў. Непасрэдна ў самой Паплаўскай школе журналістам быў прэзентаваны вопыт па фізічным выхаванні навучэнцаў, паказана работа спартыўных секцый. А пра паспяховае выступленне школьнікаў на спаборніцтвах расказала дырэктар Алена Жаўняровіч.

У сярэдняй школе № 3 Беразіна дырэктар установы Ала Дудко расказала пра работу кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. А настаўнікі Бярэзінскай гімназіі акрэслілі асноўныя формы і метады работы з адоранымі дзецьмі, а таксама расказалі пра ўдзел у новым праекце "Школа алімпіяднага руху".

У сярэдняй школе № 2 Беразіна вялікую ўвагу ўдзяляюць прафарыентацыйнай рабоце, супрацоўніцтву ўстаноў адукацыі з мясцовымі арганізацыямі. Дырэктар Святлана Абрамовіч адзначыла, што ў школе працуюць 23 яе былыя выпускнікі, сёння — паспяховыя педагогі.

Завяршыла першы дзень прэс-туру наведванне Любушанскай сярэдняй школы. Сёлета яе педагагічны калектыў папоўніла малады спецыяліст настаўніца фізкультуры Дзіяна Паддубская. Яна расказала, як наладжвае зносіны з дзецьмі і што трэба, каб іх зацікавіць на ўроку.