Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

02.11.2023

Усё жывое беражы і прыродзе не шкодзь!

Гэтае правіла добра ведаюць выхаванцы дзіцячага садка №2 горада Беразіно. Сёння, 2 лістапада, на базе гэтай установы адбылося ўрачыстае адкрыццё дашкольнага лясніцтва.

Ініцыятыва ствараць такія “ячэйкі” ў дзіцячых садках належыць міністру лясной гаспадаркі. Дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка выступіў перад маленькімі  “навабранцамі”, расказаў дзецям аб прафесіі. 

Дзякуючы такім праектам хлапчукі і дзяўчынкі больш даведаюцца аб важнасці захавання лясоў і іх значэнні, пазнаюць шмат цікавага аб лясной гаспадарцы і людзях, якія там працуюць. Спецыяльна для выхаванцаў дзіцячага садка пашылі форму, як у дарослых работнікаў лясгаса. 

Невялікая канцэртная праграма, цёплыя словы гасцей, уручэнне падарункаў, салодкі стол, а таксама добрае надвор’е – усё гэта спрыяла сяброўскай і святочнай атмасферы. 

Загадчыца садка  Ірына Шмарлоўская падзякавала за такое садзейнічанне  дырэктару лясгаса і запэўніла, што калектыў установы апраўдае аказаны давер у экалагічным выхаванні маленькіх грамадзян краіны. 

Дарэчы, Улада Шутовіч расказала, што яе татка працуе ў Бярэзінскім лясгасе  начальнікам аддзела лясной гаспадаркі. 

- І мой татка таксама працуе ў лясгасе, - уключылася ў размову Ліза Дулуб. Ёнмайстар вытворчага майстарскага ўчастка “Беразіно” і завуць яго Барыс Анатольевіч...

Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам з дарослымі пасадзілі саджанцы туй на тэрыторыі дашкольнай установы і паставілі слуп, на якім яшчэ замацуюць шыльду аб гэтай знамянальнай падзеі.

Дарэчы, у бліжэйшых мэтах маленькіх леснікоў запланавана экскурсія ў Бярэзінскі лясгас, дзе ёсць і экалагічная сцяжынка, і вальеры з дзікімі жывёламі,  шмат цікавага, што можна расказаць і паказаць і дзецям, і іх выхавацелям.

Выкарыстаны матэрыялы сайта berezino.by

Алена Громава. 

Фота аўтара.