6 чэрвеня раніцай быў дадзены афіцыйны старт летняй аздараўленчай кампаніі. Урачыстая цырымонія сабрала, як і належыць, дзятву з усіх летнікаў раёна, паважаных гасцей і педагогаў на базе аздараўленчага лагера “Папараць-кветка”.
У лагеры з нагоды пачатку летніх канікулаў і адкрыцця першай аздараўленчай змены была наладжана ўрачыстая лінейка і працавала мноства інтэрактыўных пляцовак. Тут дзятве прапанавалася аднавіць свае веды па бяспечных паводзінах, паспрабаваць свае ўмені ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, бліжэй пазнаеміцца з дзейнасцю міліцыі і выратавальнікаў, палашчыць службовую сабаку і пабыць у ролі званара. Таму адкрыццё летняга аздараўленчега сезона атрымалася яркім, пазітыўным і радасным, што ўжо гарантуе дзецям незабыўнае і гарачае лета.
Ніколькі ў гэтым не сумняваюцца намеснік старшыні райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова і Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчарук, якія першымі павіншавалі дзятву з завяршэннем навучальнага года і пачаткам летняга аздараўленчага сезону.
Выкарыстаны матэрыялы сайта https://berezino.by
Мілана Трапянок
Фота Алены Громавай