Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.05.2023

Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорта

Перамогі і рэкорды, каманднае першынства і запамінальныя фінішы – усё гэта дэманструюць і нашы землякі-спартсмены. Сааўтарамі медалёў, дыпломаў разам з іх уладальнікамі з’яўляюцца і трэнеры. Але не толькі спорт высокіх дасягненняў падуладны прадстаўнікам гэтай прафесіі. Яны яшчэ і настаўнікі фізічнай культуры – клапоцяцца, каб падрастаючае пакаленне расло здаровым, спрытным, дужым, загартаваным, дыктуюць грамадству трэнд на актыўны лад жыцця і дбаюць пра шчаслівую будучыню нацыі.

Штогод з 1998 года ў трэцюю суботу мая наша краіна адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Гэта свята лічаць сваім большасць беларусаў, бо ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага здароўю людзей, развіццю спорту, што з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Наша краіна па праве лічыцца спартыўнай. Лепшае пацвярджэнне гэтаму - поспехі нашых спартсменаў на спаборніцтвах, за якімі стаіць нястомная праца многіх людзей. 

Таму шчыра і душэўна было на мерапрыемстве з нагоды гэтага свята ў СШ №2 горада, не заціхалі крыкі “Брава” і гучныя апладысменты ў адрас узнагароджаных. Тут у сваё прафесійнае свята сабраліся работнікі фізічнай культуры, спорту і ветэраны галіны на ўрачыстае ўшанаванне. Са словамі віншавання да іх першай звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка. Яна не толькі павіншавала прадстаўнікоў галіны са святам, але і высока адзначыла ўклад кожнага работніка ў справу ўмацавання здароўя і развіцця фізічнай культуры. А яшчэ Вольга Васільеўна ўручыла падзякі райвыканкама лепшым работнікам фізкультурнай галіны. Сёлета імі сталі настаўнік фізічнай культуры і спорту Бярэзінскай гімназіі Мікалай Мікалаевіч Міхалёў, кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага садка № 2 горада Анжэла Аляксандраўна Капуста і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Бярэзінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Таццяна Аляксандраўна Булойчык.   

Не з пустымі рукамі прыйшла на свята сапраўдных аматараў спорту, прыгажосці і здароўя і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова. Яна ўзнагародзіла Граматамі і падзякамі упраўлення вялікі атрад настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, кіраўнікоў фізічнага выхавання дашкольных устаноў, інструктараў – метадыстаў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”, работнікаў турыстычнага цэнтра “Юнацтва” і Бярэзінскай спецыялізаванай школы алімпійскага рэзерву.

Ды і іншыя госці прыйшлі на свята з падарункамі. Так, начальнік РАУС Андрэй Міхайлавіч Заяц уручыў падзяку дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра”Лазурный” Сяргею Валер'евічу Вальчэўскаму, а начальнік РАНС Іван Сяргеевіч Мазанік - падарунак Алесі Аляксееўне Цітовай.

Выкарыстаны матэрыялы сайта berezino.by

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Івана ЖУКОЎСКАГА