Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Пад такім дэвізам 21 лютага прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў разнаўзроставай групе ДУА "Санаторны дзіцячы сад №1 г.Беразіно". Для выхаванцаў Баранавай Таццянай Міхайлаўнай была падрыхтавана выстава кніг беларускіх народных казак і вершаў, праведзены гутаркі пра Міжнародны дзень роднай мовы. Для бацькоў была падрыхтавана інфармацыя і практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.
З нагоды гэтага свята з вучнямі 5 класа ДУА "Пагосцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна" была праведзена літаратурная гадзіна "Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова!", якая садзейнічала фарміраванню павагі і цікавасці да роднага слова, выклікала станоўчую матывацыю да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Гучалі цудоўныя песні пра Бацькаўшчыну, ліліся мілагучныя, пяшчотныя, родныя словы, якія краналі душу і сэрца кожнага вучня. У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава "Чытаем па-беларуску", прымеркаваная да Дня роднай мовы. Кожны з наведвальнікаў бібліятэкі змог знайсці для сябе цікавую кнігу на беларускай мове. Выхаванцы дашкольнай групы "Пчолкі" з цікавасцю прынялі ўдзел у iнтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калi?", якая спрыяла развiццю пазнавальнай актыўнасці, лагiчнага мыслення, выхаванню пачуцця любовi i пашаны да роднай мовы.
21 лютага у дашкольнай групе Гарэніцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці разам з выхавальнікам пагулялі ў гульню "Лянок", а таксама для іх была арганізавана выстава "Беларускі лён".