Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.06.2022

Абласны турзлет педагогаў

У Жорнаўцы с 28 па 30 чэрвеня праходзіць абласны турыстычны злёт педагогаў Міншчыны.Заяўкі на яго падалі 22 каманды Мінскай вобласці, якія на працягу бліжэйшых трох дзён вызначаць самых –самых апантаных турыстаў па выніках некалькіх выпрабаванняў.

Ужо ў першы дзень спаборніцтваў спартсменаў чакаюць выпрабаванні па спартыўным арыентаванні і конкурс візітовак, а ў вечары - дыскатэка. А яшчэ запланаваны спаборніцтвы па пешым, водным і велатурызме, шэраг творчых конкурсаў.

А папярэднічала насычанай праграме спаборніцтваў традыцыйная цырымонія адкрыцця мерапрыемства. Пачэснымі гасцямі яе сталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова, галоўны прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Вішнеўскі і начальнік цэнтра фізкультурна- аздараўленчай, спартыўнай і турыстычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Саскавец.

Першымі віталі ўдзельнікаў турзлёту і зычылі ім сумленнай барацьбы Алеся Аляксееўна і Сяргей Станіслававіч.

У ліку каманд – удзельніц спаборніцтваў і прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама – каманда “Фенікс”. Таму будзем трымаць за іх кулачкі і зычыць ім толькі прызавога месца ў родных мясцінах.