Затым урачыстае шэсце выпускнікоў велічна накіравалася на гарадскую плошчу. Узначальвалі яго старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова і старшыня ветэранскай арганізацыі Бярэзінскага раёна Анатоль Зябко.
Гучнымі апладысментамі бярэзінцы віталі ўсіх 160 выпускнікоў 2022 года з іх педагогамі і дырэктарамі ўстаноў адукацыі. У іх гонар гучалі віншаванні, пажаданні і боскія бласлаўленні, душэўныя песні і тройчы грымеў школьны вальс.
Прыемным сюрпрызам традыцыйнай цырымоніі стала ўшанаванне класных кіраўнікоў і вучняў, якія пакінулі свой яркі след у гісторыі школ. Яны на роўных з залатымі медалістамі атрымлівалі свае ўзнагароды.
Завяршыўся школьны баль на шчымлівай ноце развітання з дзяцінствам - у неба рашуча ўзняліся ўверх паветраныя шарыкі з папяровымі бабачкамі, якія сімвалізуюць дзіцячыя мары. Няхай яны нясуць выпускнікам у дарослае жыццё новыя ўражанні, удачу і здзяйсненне мараў!
Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ