Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

31.05.2022

Завяршыўся чарговы навучальны год і ў выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бярэзінскага раёна

Завяршыўся чарговы навучальны год і ў выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бярэзінскага раёна.

Не так многа дзяцей наведвае яго. І за час вучобы яны паспелі не толькі спасцігнуць новыя веды, а і прыняць удзел у шэрагу абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах выяўленчага мастацтва і атрымаць там ганаровыя ўзнагароды.

Старанныя і дапытлівыя тут гадаванцы. Гэта самы юны вучань-першакласнік Віктар Ярмоленка, больш старэйшыя яго сябры Любоў Аўсіевіч, Віктар Мікульскі, Арцём Жораў, Паліна Кандрашова, Яраслаў Сяліцкі, Станіслава Несцяровіч і Віка Рабкевіч. Вось яны разам з бацькамі занялі свае ганаровыя месцы на ўрачыстай лінейцы з нагоды завяршэння навучальнага года.

Некаторыя з іх за гэты час паспелі праявіць сябе ў конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і на лінейцы з рук дырэктара Цэнтра Людмілы Чакрыжовай атрымалі заслужаныя падзякі. Такія ж узнагароды былі ўручаны і бацькам гадаванцаў Цэнтра за іх актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Імі адзначаны Наталля Марук і Вераніка Сяліцкая.

А самым галоўным момантам мерапрыемства, яго “гваздом” стаў візіт на ўрачыстую лінейку старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Дзішука. Прыбыў на яе Дзяніс Ігаравіч не з пустымі рукамі. Годным падарункам для ўстановы стаў сертыфікат на атрыманне новага камп’ютара.

– Спадзяюся, што гэты камп’ютар стане для вас добрым падарункам і дапаможа больш глыбока пазнаваць свет, праяўляць свае здольнасці і займацца творчасцю. Не сумняваюся, што наперадзе ў вас, дзеткі, будзе яшчэ шмат поспехаў і дасягненняў у розных конкурсах, а таксама ў навучанні, атрыманні новых ведаў і сацыялізацыі.

На заканчэнне лінейкі быў зроблены калектыўны фотаздымак.

Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by 

Анатоль Палынскі. 

Фота аўтара.