Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.05.2022

Апошні школьны званок завяршыў навучальны год ва ўстановах адукацыі Бярэзінскага раёна

Сення ўрачыстыя школьныя лінейкі завяршылі навучальны год ва ўстановах адукацыі Бярэзіншчыны.

Апошні званок прагучаў сёння ў Бярэзінскай гімназіі для 44 выпускнікоў 11 класа і 51 выпускніка 9 класа, сярод якіх 4 “залатыя медалісты” і 3 атрымалі пасведчанні з адзнакай.

Словы настаўлення і добрых пажаданняў выпускнікам, а таксама ўдзячнасці бацькам і педагогам прагучалі ад кіраўніка справамі Бярэзінскага райвыканкама Міхаіла Бурцава, начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алесі Цітовай, дырэктара навучальнай установы Наталлі Бурцавай.

Выпускнікі выступілі са словамі ўдзячнасці ў адказ. Шмат гіназістаў былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі за поспехі ў розных накірунках дзейнасці.

Да віншаванняў далучыўся таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза воінаў-афганцаў Алег Купіч.

Дырэктар гімназіі Наталля Бурцава была адзначана падзякай Бярэзінскага райвыканкама за добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны асабісты ўклад ў грамадска-палітычнае развіццё Бярэзінскага раёна.

Напрыканцы выпускнікі ўпрыгожылі ўрачыстасць цудоўным вальсам з выдатнай харэаграфіяй.

 

Шмат усмешак, усхваляванасці і радасці было сёння на тварах выпускнікоў, педагогаў і бацькоў падчас урачыстай лінейкі, што прайшла ва ўстанове адукацыі “Пагосцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа”.

Словы віншаванняў і на дарогу ў дарослае жыццё адзінаццацікласнікам прысвячалі дырэктар школы, першы настаўнік і класны кіраўнік выпускнікоў, бацькі і, безумоўна, першакласнікі. Чулліва і ўзнёсла дзячылі сваіх педагогаў віноўнікі свята. Іх сёлета восем, і ў кожнага наперадзе вялікія планы, здзяйсненні і светлы шлях.

З пажаданнямі знайсці сябе і стаць надзейнымі грамадзянамі роднай Беларусі да выпускнікоў звярталіся шаноўныя госці лінейкі - начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч і намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Анастасія Баярэвіч. На мерапрыемства яны прыбылі не з пустымі рукамі: так, Яўген Булойчык у якасці падарунка ўручыў дырэктару школы Наталлі Жыгар сертыфікат на 20000 рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

У завяршэнні свята выпускнікі прайшлі свой апошні, развітальны круг гонару.

«Последний звонок, простые слезы...». Гэтай шчымліва-наіўнай песняй і першым  вальсам выпускнікоў скончылася свята апошняга школьнага званка ў ДУА «Сярэдняя школа №2 горада Беразіно».

Яно атрымалася назвычай душэўнымі і цёплым з ноткамі гумару, трапнымі жартамі, арыгінальнымі танцамі і спевамі, з першымі слязьмі тужлівага развітання на вачах юнакоў і дзяўчат.
Скончылася іх шчаслівае дзяцінства. Як адзін момант праляцелі гэтыя адзінаццаць гадоў у цікавых справах, школьных занятках і факультатывах, зборах і канцэртах, цікавых сустрэчах і шчырых размовах з педагогамі. Яшчэ крыху і яны назаўсёды пакінуць школьныя калідоры і класы, дзе ім знаёмы кожны куточак. Наперадзе яшчэ выпускныя экзамены і школьны баль. Таму трэба паспяшацца як мага хутчэй аддзячыць за старанне і клопат, цярпенне і вытрымку педагогам, бацькам за веру ў іх сілы і шчаслівую зорку. Ды і абавязкова загадаць запаветнае жаданне ў час апошняга званка і пакінуць свой яркі і непаўторны след у гісторыі школы.
Дзеля гэтага школа з раніцы была гатова да свята, паўсюдна лунаў настрой галоўнага школьнага свята, стаяў водар ружаў і мільгацелі паветраныя шарыкі. Ды і шматлікія госці спяшаліся павіншаваць выпускнікоў і ўстанову са святам.

Так, у ліку паважаных гасцей у СШ №2 былі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, яго намеснк Уладзімір Навіцкі і начальнік Мінскага абласнога фінансавага ўпраўлення Мікалай Кухарэнка.
- Вось і праляцелі школьныя гады,- звярнуўся Дзяніс Ігаравіч да выпускнікоў, - яны застануцца ў вашай памяці самымі яркімі і запамінальнымі, будуць рэць душу і ўздымаць настрой усё дарослае жыццё. Цяпер перад вамі адкрыты ўсе дарогі і ад вас патрабуецца не памыліцца з выбарам, каб у будучым уславіць не толькі свой раён, але і родную краіну.