Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.05.2022

Велапрабег “Дарога памяці”

Велапрабег “Дарога памяці” адбыўся 14 мая на Бярэзіншчыне і сабраў шмат аматараў веласпорта сярод калектываў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама школьнікаў, студэнтаў, членаў БРСМ і проста неабыякавых людзей.

У суправаджэнні Дзяржааўтаінспекцыі калона прыкладна з 200-250 ўдзельнікаў стартавала ад гарадскога стадыёна і рушыла па маршруце Беразіно-Косаўка-Капланцы-Лешніца. Фінальным пунктам быў помнік савецкім воінам, паўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца каля трасы М4 у раёне моста цераз раку Бярэзіну.

Ва ўсіх маршрутных пунктах удзельнікі велапрабега правялі мітынгі, прысвечаныя памяці Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі помнікам воінам-вызваліцелям, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. У Капланецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе можна было пакаштаваць салдацкай кашы, а ў Лешніцы – паглядзець флэшмоб, падрыхтаваны творчым калектывам вучняў Лешніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Мерапрыемства прайшло з мэтай папулярызацыі веласпорта і здаровага ладу жыцця, захавання гістарычнай памяці, выхавання патрыятызма.

Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by 

Аляксандр Бычкоўскі.

Фота аўтара