Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

12.05.2022

“Арлёнак”: фінал раённага этапу.

Сёння прайшлі фінальныя гульні раённага этапу рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Арлёнак”.

Вучні 8-11 класаў удзельнічалі ў конкурсе па страявой падрыхтоўцы “Кожны з нас у страі!” і ваенна-спартыўным конкурсе “Мужнасць! Адвага! Гонар!”. Дэманстравалі здольнасці маршыраваць, выконваць страявыя каманды, выконваць страявыя песні. Таксама былі спаборніцтвы па падцягванні сярод юнакоў і падняцці тулава сярод дзяўчат. Але найбольш відовішчным і захапляльным быў конкурс па перацягванні каната.

Дарэчы, зменлівае надвор’е зусім не паўплывала на рашучасць арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства. Калі пачаўся дождж, дэманстрацыю страявой падрыхтоўкі вырашылі правесці пад дахам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву (басейне). Калі ізноўку выбліснула сонца, усе грамадой рушылі на школьны стадыён гімназіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў выступілі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама Алеся Цітова, галоўны суддзя мерапрыемства – дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Алена Драніца, намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС маёр Дзяніс Мілашэўскі, старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Купіч.
Пасля падвядзення вынікаў пераможцам былі ўручаны кубкі і граматы.
Перамагла ў раённым этапе каманда сярэдняй школы №3 “Энергія” на чале з капітанам – вучнем 10 класа Аляксандрам Дайнекам. Камандзе ўручылі адразу два кубкі – адзін за перамогу, другі – пераходны, які пяройдзе да пераможцаў “Арлёнка” ў наступным годзе.
Большую за ўсіх колькасць грамат сабрала каманда “Патрыёты” Паплаўскай школы на чале з капітанам, вучаніцай 11 класа Янай Клімовіч – аж цэлых тры!

Па страявой падрыхтоўцы каманда “Маналіт” Бярэзінскай гімназіі апраўдала сваю назву. Каманда рухалася суцэльным маналітам і без ваганняў падпарадкоўвалася выдатна пастаўленаму голасу свайго камандзіра.

А вось каманда “Перамога” сярэдняй школы №2 атрымала першае месца за конкурс-вітанне “Час моладзі”, які быў праведзены ў першы дзень гульняў.

Резюмуючы вынікі мерапрыемства, міжволі выплывае на памяць песня “Орлята учатся летать”. Дык пажадаем жа нашым “арлянятам” ляцець высока і трымаць гонар сваіх каманд і навучальных устаноў не толькі ў наступных гульнях, а наогул, ва ўсіх добрых пачынаннях!

Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by 

Аляксандр Бычкоўскі.

Фота аўтара