Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

07.05.2022

Стартаваў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Арлёнак"

Сёння ў Бярэзінскай гімназіі пачаўся раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Арлёнак”, у якім прынялі ўдзел каманды вучняў 8-11 класаў гарадскіх устаноў адукацыі і ўстановы адукацыі з Паплаў, кожная – з індывідуальнай назвай: “Маналіт”, “Перамога”, “Энергія”, “Патрыёты”.

Сёння прайшлі конкурсы па-за агульнага заліку гульні:  прывітальны конкурс – візітная картка “Час моладзі”, інтэлектуальны квіз-турнір “Помнім пра мінулае, ганарымся сучасным, думаем пра будучыню” і творчы конкурс “Баявы лісток”.

Прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Купіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Людміла Толкач.

- Сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі гэта будучыня беларускай арміі, – сказала ў прывітальным слове вядучая мерапрыемства Ірына Бурко. – Мерапрыемства сабрала маладое пакаленне патрыётаў сваёй радзімы, каб у спаборніцтвах паказаць творчыя здольнасці і ваенную падрыхтоўку. 

Для правядзення гульні арганізаваны камітэт, у які ўваходзе судзейская камісія ў складзе галоўнага суддзі дырэктара цэнтра дзіцячай творчасці Алены Драніца, першага сакратара райкама БРСМ Кацярыны Аўрамчык і дырэктара інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі Веранікі Макеянковай. 

- Сённяшняя гульня праводзіцца з мэтай выхавання патрыятызма, фарміравання матывацыі, эмацыянальнага пад’ёма, каманднай гульні, - падрэсліла Алена Драніца. – Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен праяўляць цікавасць да роднага краю. Ваенна-патрыятычная гульня гэтаму спрыяе.

У перапынках паміж інтэлектуальнымі спаборніцтвамі з музычнымі нумарамі выступілі вучні гімназіі. Аксіння Каплій выканала песню “Пара служыць”, Мікіта Жукоўскі – “Выправім свет”.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by 

Аляксандр Бычкоўскі.

Фота аўтара