Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.04.2022

Прыемны сюрпрыз: падарункі ад «Дынама-Мінск» атрымалі юныя футбалісты з Беразіно

Сёння юных спартсменаў, наведвальнікаў футбольнага аддзялення дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ў горадзе Беразіно чакаў прыемны сюрпрыз.

Наведаліся госці ў асобах генеральнага дырэктара футбольнага клуба «Дынама-Мінск» Андрэя Толмача, начальніка ўпраўлення нацыянальных каманд Міхаіла Пракапенка, начальніка галоўнага ўпраўлення спорта і турызма Мінскага аблвыканкама Яўгенія Булойчыка, якія прывезлі спонсарскую дапамогу ад «Дынама-Мінск».

Юныя футбалісты атрымалі 20 камплектаў футбольнай формы.

– Вельмі прыемна атрымаць падтрымку спонсараў, нашых шаноўных старэйшых калег, – пракаментаваў трэнер Сяргей Булойчык. – Хто ведае: можа хтосьці з сённяшніх дзяцей у будучым папоўніць шэрагі вядомага ў свеце футбольнага клуба «Дынама-Мінск».

Юныя футбалісты, не губляючы часу, зараз жа прымералі новыя формы і сфатаграфаваліся на памяць з гасцямі.

Візіт гасцей адбыўся ў рамках падтрымкі і развіцця футбола ў малых раёнах.

Выкарыстаны матэрыялы сайта https://mlyn.by

Фота і тэкст: Аляксандр Бычкоўскі