На мерапрыемстве прысутнічалі і выступілі ганаровыя госці: начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама Алеся Цітова, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Кацярына Клімко, першы сакратар Бярэзінскага райкама грамадскай арганізацыі БРСМ Кацярына Аўрамчык.
Ва ўрачыстай і вясёлай атмасферы дзеткі атрымалі падарункі і сувеніры ад ганаровых гасцей. Не былі забытыя і дарослыя. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Бярэзіншчыны, аказаўшыя дапамогу дзецям у творчасці, таксама былі заахвочаны і падтрыманы арганізатарамі агляда-конкурса.
Вялі мерапрыемства інспектар прапаганды Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка і актывіст клуба юных ратавальнікаў і пажарных “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна Яўгеній Ігнатаў.
Выкарыстаны матэрыялы Тэлеграм-канала Berezino news