Халодны вясенні дождж зусім не азмрочыў настрой удзельнікаў спаборніцтваў па веласіпедным турызме ў рамках шмогадовай спартакіяды па турызме сярод вучняў і педагогаў Мінскай вобласці, якія прайшлі на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” у весцы Высокая Гара.
Суддзі насуперак капрызам нябеснай канцылярыі сумленна і справядліва вызначылі пераможцаў у камандным першынстве і індывідуальным заліку. Усім ім медалі і кубкі пад гучныя апладысменты спартсменаў і трэнераў уручала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова.
Згодна з рашэннем суддзяў першае месца заняла каманда Старадарожскага раена, другой стала каманда случчан, а замкнулі тройку бярэзінцы. Настрой гаспадароў гэта ніяк не сапсавала, бо веласіпедны сезон толькі стартаваў. Таму рэванш бярэзінцаў наперадзе!
Выкарыстаны матэрыялы тэлеграм-канала Berezino news