Абавязковую заліковую праграму складалі індывідуальнае і каманднае вырашэнне задач па Правілах дарожнага руху. Акрамя таго школьнікі мелі магчымасць прагаласаваць за найбольш упадабаны імі відэаролік, прысвечаны бяспецы на дарогах.
Кожны з прызёраў алімпіяды, які заняў першае, другое або трэцяе месца, былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. А тры лепшыя каманды акрамя грамат адпаведнай вартасці атрымалі па вялікаму салодкаму торту.
Пераможцам алімпіяды стала каманда Сярэдняй школы №2 г. Беразіно.
Дарэчы, лепшая каманда Бярэзіншчыны неўзабаве будзе адстойваць гонар раёна на аналагічнай абласной алімпіядзе. Няхай ёй спадарожнічае поспех!
Выкарыстаны матэрыялы сайта http://www.berezino.by