29.12.2021Акцыя “Нашы дзеці” крочыць па раёне
Галоўным яе мерапрыемствам у Беразіно стала дабрачыннае навагодняе прадстаўленне “Навагодняе шчасце”, наладжанае 28 снежня спецыяльна для дзяцей са шматдзетных і маламаемасных сем’яў, дзяцей – інвалідаў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама таленавітых і адораных школьнікаў раена.
Па традыцыі менавіта тут старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук першым віншуе дзятву з надыходзячым новым годам і ўручае салодкія падарункі хлопчыкам і дзяўчынкам, якія здолелі дасягнуць значных поспехаў у вучобе, спорце, творчай і навуковай-даследчай дзейнасці.
Выкарыстаны матэрыялы сайта https://www.berezino.by