Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

14.12.2021

На Бярэзіншчыне працягваецца традыцыйная рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”.

Сёння з падарункамі, шчырымі словамі віншаванняў завіталі да дзетак з карэкцыйна-развіваючага цэнтра і дзіцячага садка “Раднічок” старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, намеснік старшыні Уладзімір Навіцкі, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алеся Цітова і іншыя госці.

Для дзетак была падрыхавана забаўляльная праграма з Дзядулем Марозам і Снягуркай. Дзеткі танцавалі, вадзілі хараводы вакол ёлкі, разам “запальвалі” навагоднюю елачку.

— Сёння вельмі прыемна знаходзіцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе выхоўваюцца абалівыя дзеткі, светлыя, якія кожны раз нам, дарослым, паказваюць, што ўсвеце няма нічога немагчымага!

Віншую ўсіх з надыходзячымі святамі. Усе дзеці чакаюць ад Новага года цудаў і выканання жаданняў. І наша задача — рабіць для іх усё магчымае.

Жадаю, вядома ж, усім моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх жаданняў, нават замых неверагодных, — звярнуўся з пажаданнямі Дзяніс Ігаравіч.

Выкарыстаны матэрыялы сайта berezino.by