Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

24.08.2021

Першы раз, як настаўнік, у клас

Хто ж такія маладыя спецыялісты? Пытанне рытарычнае. Гэта менавіта тыя, дзяўчынкі і хлапчукі, якія раней гулялі ў лялькі, машынкі, будавалі замкі пяску, бегалі з сябрамі па двары, збівалі каленцы, затым пайшлі ў першы клас, рабілі дамашнія заданні, слухалі парады настаўнікаў і бацькоў, прыходзілі з цяжкім партфелем дадому, выпускаліся роднай школы, сталі дарослымі людзьмі, якім патрэбна было рабіць выбар з будучай прафесіі. І яны зрабілі яго, зрабілі ўзважана. І вось прайшоў час, цяпер яны – маладыя настаўнікі, новае папаўненне бярэзінскай адукацыі.

Прыгожыя, энергічныя, сціплыя, яны ўжо не тыя наіўныя, бесклапотныя дзяўчынкі з хлапчукамі, якіх вучылі, выклікалі да дошкі, якім уручалі атэстаты і дыпломы, якія з заміраннем сэрца ішлі на апошні званок у якасці школьнікаў. Зараз яны –
маладыя спецыялісты, якія толькі-толькі пачнуць свой працоўны шлях у краіне ведаў.

Аляксандр Кандраль скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і свае першыя ў жыцці ўрокі гісторыі дасць у Бярэзінскай гімназіі. Тут маладому педагогу аказалі вялікі давер і на першым годзе працы прызначылі класным кіраўніком 5-га класа

Што хвалюе маладых педагогаў?

Напярэдадні навучальнага года ў Інтэлектуальным цэнтры прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі да нас у раён. Яна была наладжана ў форме жывога і душэўнага дыялогу намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Навіцкага з новым педагагічным папаўненнем. Грашовыя выплаты і льготныя крэдыты, магчымасць атрымання службовага жылля і пакупка кватэры, будучы кар’ерны рост. На гэтыя і іншыя хвалюючыя маладых педагогаў пытанні давалі адказы намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Мельнічонак.

Алена Цэнкель вярнулася пасля заканчэння Беларускага

дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка ў родную школу №2

Усяго ў гэтым навучальным годзе ва ўстановы адукацыі Бярэзінскага раёна накіравана 11 педагогаў, 7 з іх — бярэзінцы. Пераважная большасць мае вышэйшую адукацыю — дыплом Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Дар’я Казачонак — выкладчыца англійскай мовы ў Сярэдняй школе №2.
Тут яна будзе працаваць разам з матуляй

З водарам яблыкаў

Сустрэча атрымалася вельмі душэўнай і прайшла пад водарам яблыкаў, бо 19 жніўня святкаваўся Яблычны Спас. Яна не нагадвала афіцыйны сход, а была больш падобная на цёплую гутарку аднадумцаў, калег па цэху за кубачкам духмянай гарбаты з цукеркамі і пячэннем. Тут намеснік старшыні райвыканкама нагадваў не строгага чыноўніка, а клапатлівага бацьку, да якога прыйшлі дзеці, каб пачуць для сябе важныя парады, прыслухацца і зрабіць правільныя вывады, якія спатрэбяцца ім у навучанні школьнікаў і ў новых калектывах. І гэта адчувалася не толькі ў праніклівых словах, але і ў жывых эмоцыях, якімі была прасякнута ўся сустрэча.

Выкарыстаны матэрыялы сайта http://www.berezino.by

Мілана ТРАПЯНОК 

Фота Алены ГРОМАВАЙ