Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

19.05.2021

19 мая - Дзень піянерскай дружбы

Для многіх пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак 19 мая – асаблівая дата. 99 гадоў назад у вялікай краіне нарадзіўся піянерскі рух, які стаў неад’емнай і незабыўнай часткай іх жыцця – вясёлага і змястоўнага, напоўненага цікавымі і карыснымі справамі.

Сённяшнія сімвалы членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – чырвона-зялёны гальштук, сцяжкі з надпісам “БРПА” і прыгожае рысяня.

Створаная 19 мая 1922 года “краіна піянерыя” і сёння з’яўляецца адной з самых масавых дзіцячых арганізацый Беларусі. У 15 дружынах, што існуюць у раёне, налічваецца 1480 юных патрыётаў. Сваё ганаровае званне піянеры заслужылі ўдзелам у шматлікіх дабрачынных, ваенна-патрыятычных і экалагічных акцыях, актыўнай жыццёвай пазіцыяй і неабыякавасцю да ўсяго, што адбываецца навокал. Кіруе саветам раённай піянерскай арганізацыі Ірына Бурко.

Сённяшні дзень – не толькі свята цяперашніх піянераў, але і многіх з нас, хто ў свой час з гонарам насіў гэтае званне. Колькі пакаленняў прайшло за 99 гадоў незабыўную школу пад гукі горна і барабана!

Юныя піянеры Уладзімір Верамейчык, Максім Мароз і Анжаліка Ваяводзіна разам      са сваёй «галоўнай важатай» Ірынай Бурко

Выкарыстаны матэрыялы сайта 

ДУ «Рэдакцыя газеты «Бярэзінская панарама»

і праграмы радыёвяшчання «Бярэзінскі час»

Анатоль Палынскі

Фота Алены Громавай