Выхаванцы бліжэй пазнаёміліся з прадметамі хатняга ўжытку, з іх назвай, з песнямі, якія спявалі нашы бабулі, калі пралі лён, з музычнымі інструментамі таго часу. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.