Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

10.02.2021

Акцыя “Бяспека ў кожны дом!” працягваецца

Акцыя “Бяспека ў кожны дом!” працягваецца, і бярэзінскія ратавальнікі праводзяць мерапрыемствы са старшакласнікамі устаноў адукацыі раёна.

Так, акцыя ўжо прайшла для выпускнікоў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”, “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”, “Бярэзінская гімназія”, “Капланецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

– Пройдзе літаральна паўгода – і вы станеце сапраўды дарослымі: паступіце вучыцца, хтось магчыма будзе ўжо працаваць. Адказнасць за вашу бяспеку ў поўнай меры “ляжа” на вашы плечы. А каб жыць у бяспецы – для гэтага насамрэч многа не трэба: прадбачыць вынікі сваіх учынкаў, прымаць з поўнай сур’ёзнасцю рэкамендацыі службы ратавання і паставіць пытанні ўласнай бяспекі на першы план, – такімі словамі распачынала мерапрыемствы інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка.

 Выкарыстаны матэрыялы

Тэлеграм-канала Berezino news