Сёння на спартыўнай пляцоўцы СШ №2 горада Беразіно прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця міні–футбольнай пляцоўкі, пабудаванай у рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта “ Воnfеstо–дзецям”.
Права перарэзаць сімвалічную стужку і першымі забіць гол на пляцоўцы са штучным пакрыццём атрымалі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, начальнік упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўгеній Булойчык, начальнік Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Іван Гаравец, брэнд–менеджар ААТ “Тураўскі малочны камбінат” Кацярына Падгайская і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч.