22.09.2020Завяршыўся другі этап акцыі “Дапамажы пайсці вучыцца”
— У дадзеным этапе актыўны ўдзел прымалі ўстановы адукацыі раёна, — заўважае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар. — У рамках акцыі кожны тыдзень праходзілі рэйды. У склад міжведамасных груп па абследаванні былі ўключаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў – камісіі па справах непаўналетніх, сацыяльнай сферы, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, РАУС, РАНС, БРСМ, прафсаюзаў, сельвыканкамаў і іншых. Неабходна было выявіць падлеткаў, якія нідзе не вучацца і не працуюць, накіраваць іх ва ўстановы адукацыі або аказаць дапамогу ў працаўладкаванні. А таксама ўстанавіць дзяцей, што знаходзяцца на выхаванні асоб, якія не з’яўляюцца іх бацькамі або апекунамі.
У 2019-2020 навучальным годзе атрымалі базавую адукацыю 228 непаўналетніх. З іх 170 працягнулі навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, 40 — паступілі ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 18 — ва ўстановы сярэдне-спецыяльнай адукацыі, — дадае Святлана Іванаўна.
Незанятых падлеткаў, якія атрымалі базавую адукацыю, няма.
Са 163 юнакоў і дзяўчат, якія скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі, — 77 паступілі ў ВНУ, 41 — ва ўстановы сярэдне-спецыяльнай адукацыі, 37 — у навучальныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 3 — працягнулі навучанне ад сектара занятасці, 5 маюць перашкоды, якія не дазваляюць ім працягнуць навучанне (цяжарнасць, інваліднасць).
Двое падлеткаў, якія былі адлічаны з устаноў прафесійнай адукацыі ў 2020 годзе, паступілі зноў і працягваюць навучанне.
У дачыненні да 3 падлеткаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі, рэалізуюцца праграмы рэабілітацыі інвалідаў, ажыццяўляецца патранаж.
Падлеткаў, якія працуюць няма. Таксама не было выяўлена непаўналетніх, якія не працуюць і не працягнулі навучанне.