Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

08.09.2020

Квэст-гульню па бяспецы правялі ў Беразіно (фотарэпартаж)

У мінулую нядзелю вучняў і педагогаў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі, бацькоў і дзяцей запрасіла раённае мерапрыемства “Наш выбар – жыццё без небяспекі”. Дзеянне разгарнулася ў зоне адпачынку каля штучнага возера па вуліцы Перамогі горада Беразіно.

Першай вітала ўдзельнікаў і гасцей свята начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова:

— Добры дзень, паважаныя рабяты, бацькі і госці нашага мерапрыемства. Хочацца пажадаць вам добрага настрою, зараду бадзёрасці не толькі на сённяшні дзень, але і на ўсе наступныя, і самае галоўнае, — яркіх уражанняў. Думаю, што ў гэты раз, пазнаёміўшыся з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, школьнікі даведаюцца не толькі шмат новага, але і змогуць вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

Затым дзятву запрасілі да ўдзелу ў квэст-гульні “За бяспеку разам”. Яна ўжо стала добрай традыцыяй, бо праводзіцца ў раёне другі год запар. Умовы – прайсці маршрут, што ўключае наведанне 8 станцый. Задача — замацаваць навыкі і ўменні, атрыманыя на ўроках па асновах бяспекі жыццядзейнасці, развіць мысленне і здольнасць хутка арыентавацца ў невядомых сітуацыях. Прапанаваныя заданні неабходна выконваць не толькі хутка, але і якасна. Так, як таго патрабуюць надзвычайныя сітуацыі.

І вось, удзельнікі гульні ўжо на старце. Але перш трэба вызначыць, што азначаюць літары “АБЖ”.

А — асновы — асноўныя, галоўныя правілы паводзін.

Б — бяспекі — як пазбегнуць небяспечных сітуацый і як дзейнічаць, калі трапіў у іх.

Ж — жыццядзейнасці — як захаваць жыццё.

Шэсць каманд адпраўляюцца ў падарожжа па краіне бяспекі. На шляху іх чакаюць дэманстрацыя спецыялізаванай тэхнікі, выступленне кінолагаў са службовымі сабакамі, станцыі выратавальнікаў і міліцыянераў, аварыйна-газавай службы і медыкаў, пляцоўкі культработнікаў. Удзельнікі гульні і госці тэарэтычна і практычна знаёмяцца з асноўнымі правіламі бяспекі жыццядзейнасці і адначасова атрымліваюць асалоду ад музычных нумароў культурнай праграмы.

Школьнікі змаглі прымераць ролі пажарных і міліцыянераў, пасядзець за рулём спецыялізаваных аўтамабіляў, прайсці дымакамеру, прадэманстраваць свае мастацкія таленты і фізічную падрыхтоўку, пазнаёміцца з работай кінолагаў і іх падапечных, выратаваць умоўнага пацярпелага на вадзе, а таксама стаць сведкамі воднага шоу, падрыхтаванага раённымі выратавальнікамі. Разнастайнай была і праграма гульнёва-забаўляльных мерапрыемстваў для бацькоў і дзяцей.

Незаўважна праляцеў час квэст-гульні – і надышоў момант падводзіць вынікі. Для ўрачыстага ўзнагароджання вядучая Алена Драніца запрашае на сцэну начальніка Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, маёра міліцыі Сяргея Вальчэўскага.

Так, за актыўны ўдзел у мерапрыемстве “За бяспеку разам” былі адзначаны каманды “Вясёлыя рабяты” (Брадзецкая школа), “Дружба” (Дзмітравіцкая школа), “Патрыёт” (Паплаўская школа), “Пунсовыя ветразі” (СШ № 2 горада Беразіно), “Непаседы” (Пачатковая школа № 1 горада Беразіно), “Актывіст” (Пагосцкая школа).

А хто ж стаў пераможцам квэст-гульні? Граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама ўзнагароджаны каманды “Пунсовыя ветразі”, “Дружба” і “Непаседы”. Такім чынам, трэцяе месца журы прысудзіла вучням другой гарадской школы. На другой прыступцы замацаваліся дзмітравіцкія школьнікі. І лідарамі спаборніцтва прызнаны самыя маленькія ўдзельнікі квэст-гульні – выхаванцы пачатковай школы № 1

ссылка