Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.08.2020

У Беразіно прайшоў аўтапрабег «За Беларусь!»

Такім незвычайным чынам неабыякавыя да складанай палітычнай сітуацыі ў краіне бярэзінцы выступілі за стабільнасць, мір, спакой і пагадненне ў беларускім грамадстве.

У нядзелю калона аўтамабіляў, упрыгожаных дзяржаўнымі флагамі Беларусі, курсіравала па горадзе. А стартаваў аўтапрабег з пляцоўкі каля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”. Тут перад мерапрыемствам мы і паспелі пагутарыць з удзельнікамі прабегу. Асабліва ў гэтым натоўпе вылучаліся станочнікі ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” Алег Цыбульскі і Юрый Старасценка.

— Мы ўжо другі раз будзем выказваем сваю грамадзянскую пазіцыю, — гаворыць Алег, — разам былі на мітынгу і крычалі “За Прэзідэнта!” і “За Беларусь!”. Ды і рабілі і робім мы гэта не пад прымусам, не за прэміі і адгулы, а па закліку душы, патрыятычным абавязку каб абараніць сваю радзіму ў складаны час. Я асабіста цалкам падтрымліваю курс дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Мяне ўсё задавальняе, бо жыву на сваёй Радзіме, маю шчаслівую сям’ю, мае дзеці атрымліваюць бясплатную адукацыю, а сям’я — медыцынскае абслугоўванне. У мяне ёсць любімая праца і магчымасць мець пэўны дастатак, ды і мірнае неба. Хто ж з украінскіх паўстанцаў думаў, што іх сляпая нянавісць да апанентаў прывядзець да вайны? Таму лічу, самы час, калі трэба спыніць крыкуноў і зачыншчыкаў беспарадкаў, што абражаюць нашы каштоўнасці!

— Я – грамадзянін Расіі, — уключаецца ў размову Юрый Старасценка. – Сваю Айчыну мы пакінулі ў 1999 годзе і дагэтуль не шкадуем, што выбралі мірную, ціхую і такую прыгожую Беларусь. Мы з сям’ёй жывём у горадзе Беразіно і ўсе разам падтрымліваем Аляксандра Лукашэнку. Ды і крыўдна нам, што беларусы, з якіх кожны чацвёрты загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны, дазволілі несці па сваёй сталіцы бела-чырвоны-белы сцяг! Гэта ж, наколькі мне вядома, сімвал пад якім масава знішчалі не толькі беларусаў, рускіх, але і яўрэяў. Няўжо забыліся ўрокі Другой сусветнай вайны і жадаеце бачыць здраднікаў сваёй Айчыны лідарамі?

У машыне насупраць у бустары весяліцца дзіця, якое трымае ў руках дзяржаўны флаг краіны.

Аляксандр Кероль: -Ды і не магу я маўчаць, калі маю ўласную пазіцыю груба абражаюць, хлусяць і аказваюць маральны націск

— Я тут таксама па закліку душы, — гаворыць Аляксандр Кероль. — Я — індывідуальны прадпрымальнік, бацька дваіх дзяцей, лічу сваім галоўным абавязкам быць у курсе падзей і ўнесці свой голас у падтрымку прэзідэнта. Спецыяльна хадзіў на прэс-канферэнцыю з удзелам кіраўніцтва раёна, браў удзел з бацькамі і дзецьмі ў мітынгу, а сёння знайшоў час і на аўтапрабег. Ды і не магу я маўчаць, калі маю ўласную пазіцыю груба абражаюць, калі хлусяць, аказваюць маральны націск. Ці гэта так цяпер у нас завецца дэмакратыя і свабода?

У суседнюю машыну садзіцца Дар’я Аўтуховіч.

Дар’я Аўтуховіч: — Не па душы мне заклік апазіцыі наладжаваць забастоўкі і банкруціць краіну

— Я зараз выконваю абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, — тлумачыць яна. — І хаця аўтапрабег праходзіць у гарачы для селяніна і перапрацоўшчыка час, вырашыла стаць яго ўдзельніцай. Не па душы мне заклік апазіцыі наладжаваць забастоўкі і банкруціць краіну. Гэта як, жыць жабракамі, і за чый рахунак? А што калі заўтра на фермы не пойдуць даяркі, а хлебаробы замест хлебнай нівы выберуць дэфіле ў белай вопратцы па сталіцы. Няўжо такой цаной вы гатовы атрымаць перамогу?

Асобна ў натоўпе выдзяляецца Пётр Бурцаў. Ён самы старэйшы ўдзельнік аўтапрабегу. Мужчына размяняў восьмы дзясятак.

Пётр Бурцаў:  — Сорамна мне за моладзь, якую мы, на жаль, не навучылі паважаць працу, цаніць вечныя каштоўнасці і адрозніваць дабро ад зла

— Усім вядома, што мой сын служачы, але сёння не ён запрасіў мяне сюды, куды я, узяў з сабой дарагі сэрцу флаг, — гаворыць мужчына. — Сорамна мне за моладзь, якую мы, на жаль, не навучылі паважаць працу, цаніць вечныя каштоўнасці і адрозніваць дабро ад зла. Таму сёння я сваёй актыўнай пазіцыяй заклікаю бацькоў шчыра пагаварыць з дзецьмі, узмацніць за імі нагляд, каб не зламалі сабе жыццё правапарушэннямі альбо, не дай божа, злачынтсвам, не даць ім стаць ахвярай чужой палітыкі і не страціць сваю Радзіму.

З такім рашучым і бадзёрым настроем калона з 25 аўтамабіляў выехала на дарогу. На шляху да яе далучаліся і іншыя аўтамашыны, таму калона расцягнулася больш за кіламетр. Бярэзінцы з радасцю віталі аўтамабілі, здымалі відэа і нават апладзіравалі. Рэакцыя была станоўчай, а месцамі нават абуральнай.

— А чаму нам не паведамілі? — гаварыў кіраўнік “Бярэзінскага ПМС” Мікалай Куксёнак. – Мае работнікі і спецыялісты таксама б з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у мерапрыемстве, бо адкрыта выступаюць за дзеючы курс развіцця і свайго прэзідэнта.

У час аўтапрабегу

Яркая акцыя, ды і пераважная большасць жыхароў горада, што з радасцю вітала калону, падвердзілі, што бярэзінцы за незалежную, адзіную і мірную Беларусь.