Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

17.08.2020

У Бярэзінскім раёне з 19 жніўня стартуе акцыя “Дапамажы пайсці вучыцца”

У Бярэзінскім раёне з 19 жніўня па 1 кастрычніка пройдзе акцыя “Дапамажы пайсці вучыцца”. Галоўная мэта – аказаць дапамогу да навучальнага года дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выявіць падлеткаў, якія і не вучацца, і не працуюць, і накіраваць іх на вучобу альбо працу.

— Да ўдзелу ў акцыі запрашаем усе прадпрыемствы, арганізацыі раёна, неабыякавых людзей, — зазначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар. — Арганізаваны пункт прыёму (райвыканкам, кабінет камісіі па справах непаўналетніх) па зборы адзення, абутку, канцылярскіх прыналежнасцей для школьнікаў (можна пакінуць рэчы на першым паверсе райвыканкама). Давайце  разам дапаможам сабраць дзяцей у школу!
Акцыя традыцыйна пройдзе ў два этапы. Першы — з 19 жніўня па 1 верасня. У гэты час міжведамаснымі групамі будзе праводзіцца абследаванне жыллёва-бытавых умоў сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы; а таксама дзяцей, што пражываюць у сем’ях абавязаных асоб; падлеткаў, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць індывідуальна-прафілактычную работу. Члены рэйдавых груп, прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, супрацоўнікі РАУС, РАНС, БРСМ, ТЦСАН пры наведанні сем’яў звернуць увагу на наяўнасць у школьнікаў канцылярскіх прылад, школьнага і спартыўнага адзення, “кутка” вучня, ложка, бялізны і гэтак далей.
А падчас другога этапу акцыі, з 1 верасня па 1 кастрычніка, неабходна выявіць непаўналетніх, якія нідзе не вучацца і не працуюць, накіраваць іх ва ўстановы адукацыі або аказаць дапамогу ў працаўладкаванні. А таксама выявіць дзяцей, якія знаходзяцца на выхаванні асоб, што не з’яўляюцца іх бацькамі або апекунамі.