Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

14.08.2020

Ступені поспеху. Максім Тукач — лепшы асістэнт бамбардзіра

Пандэмія не дазволіла юным бярэзінскім футбалістам з помпай выйграць і пакрасавацца на першым месцы п’едэстала рэспубліканскага першынства па міні-футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння і маладзей. Таму пакуль навучэнцы трэнера раённай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Сяргея Булойчыка спыніліся на другім месцы.

Каманда бярэзінскіх футбалістаў на чале з трэнерам Сяргеем Булойчыкам. На іх рахунку — ніводнага паражэння!

— Вядома ж, нам крыху крыўдна, бо згуляць усе матчы першынства мы па прычыне каранавірусу не змаглі, і лёс першага месца вырашылі ачкі, — тлумачыць сітуацыю Сяргей Васільевіч, —  аднак трэба аддаць належнае нашым футбалістам: яны са снежня 2019 года па красавік 2020 года не прайгралі ніводнай камандзе і ўсяго некалькі гульняў завяршылі ўнічыю!
Аднак усё роўна бярэ-зінцы могуць смела ганарыцца сваёй юнацкай зборнай, якая ўпэўнена размясцілася на п’едэстале сярод вядомых на ўсю краіну каманд “Сталіца” і “Гарадзея”. Ды і як не парадавацца, што Максім Тукач названы лепшым асістэнтам бамбардзіра па выніках гульняў рэспубліканскага першынства па міні–футболе. Не здзіўлены гэтаму поспеху толькі трэнер.

Вось ён — Максім Тукач! Сёння — лепшы асістэнт бамбардзіра, а заўтра, магчыма, будучая зорка беларускага футбола!

— Нашы юныя футбалісты даўно заўважаны спецыялістамі і ўваходзяць у вядомыя на ўсю краіну футбольныя клубы “Тарпеда-БелАЗ”, “Іслач”, “Мінск”, “Дынама–Брэст” і Акадэмію футбола, — зазначае Сяргей Булойчык, — таму ў самай бліжэйшай перспектыве яны здольны заявіць аб сабе ўжо на чэмпіянаце Беларусі, а можа, увойдуць у склад юнацкай зборнай краіны. Тады сапернікам я не зайздрошчу!
Застаецца дадаць, што ў складзе нашай каманды гуляюць Максім Тукач, Кірыл Ліплянін, Аляксандр Рогаў, Мікіта Круталевіч, Антон Алейнікаў, Данііл Корсук, Канстанцін Благародны, Яўгеній Гоман, Глеб Самец, Аляксандр Грыбко, Арцём Шрэйн, Аляксей Іваноў, Станіслаў Булойчык, Улад Шмэрка, Ілья Цыбульскі, Мікіта Цуранаў і інш.