Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

06.08.2020

А хутка ў нас з’явіцца 3D–прынтар!

Гэтай навіной з выбаршчыкамі ў Паплаўскай  школе дзеліцца  кіраўнік установы Алена Жаўняровіч. Найсучасны прынтар  стане выдатным дапаўненнем да школьнага набору робататэхнікі.     

— На нашым выбарчым ўчастку № 9 вяскоўцы змогуць не толькі   прагаласаваць, але паўдельничаць у майстар-класе пад назвай “Зрабі робата”, — расказвае яна. — Гэта аказалася цікавай справай  для маладых і сталых выбаршчыкаў.

Не прапусціла магчымасць падзівіцца з дзіцячага таленту і паспрабаваць свае сілы  ў робататэхніцы загадчыца Паплаўскага фельчарска–акушэрскага пункта Тамара Самец.

—  Вырашыла прагаласаваць датэрмінова,  без мітусні і шуму ў асноўны дзень выбараў, — тлумачыць жанчына, —  каб спакойна выканаць свой грамадзянскі абавязак, прайсціся па школе і падзякаваць мясцовым настаўнікам. Дзякуючы ім,  мае тры дачушкі атрымалі добрую адукацыю і сёння трывала глядзяць у будучы дзень. Дзве пайшлі ў медыцыну па маіх сцежках, а адна  выбрала педагогіку, вучыць дзяцей у роднай школе і нават удзельнічае ў рэспубліканскім праекце “Настаўнік для Беларусі”. Таму ня цяжка здагадацца, што галасавала я  за краіну, дзе сельскія дзеці навучаюцца і жывуць ва ўмовах  не горш за гарадскіх.