Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.08.2020

Пад ліхтаром міласэрнасці

Эстафету меропрапрыемстваў летняга праекта "Чытай-дворык" ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" 31 ліпеня працягнула акцыя "Чытай-дворык пад ліхтаром міласэрнасці" (14+).

Мерапрыемства зладжана ў тэатралізавана-гульнёвай форме ва ўтульным дворыку. Сябрына міласэрнасці дапамагала мудрацу Дыягену запаліць ліхтарык дабрыні і спагады, пераадольваючы шматлікія выпрабаванні. Рабятам давялося прайсці літаратурнай кладачцы Кікімары, наведаць кніжны павільён, прыняць удзел у вершаванай акцыі "Прачытай залпам!", згуляць у кніжныя жмуркі, з дапамогай тэатр-кнігі прачытаць апавяданне В.Хомчанкі "Сіні сабака" з дарожнага чамаданчыка.

Літаратурна-шахматны дыялог паводле твораў сучасных беларускіх празаікаў З.Прыгодзіча "Стрэл на змярканні", А.Бадака "Сабака, які забыўся сваё імя" дазволіў на прыкладзе сюжэтаў паставіць шах і мат жорсткасці у дачыненні хатніх жывёл.

Перасоўная выстава "Залатая паліца бібліятэкі: хрэстаматыя міласэрнасці" папулярызавала лепшыя мастацкія навінкі і класіку. Столікі чытай-дворыка пястэлі часпісамі для дзяцей і падлеткаў па пытаннях экалогі, любові да прыроды і ўсяго жывога.

фото