Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

31.07.2020

На Бярэзіншчыне адзначылі свята «Зажынкі»

 

Сельгаспрадпрыемствы Бярэзінскага раёна ўжо некалькі дзён таму прыступілі да ўборкі сёлетняга ўраджаю. А днямі на базе адкрытага акцыянернага таварыства “Брадзец” адбылося традыцыйнае раённае свята зажынак. Са шчырымі словамі пажаданняў добрага ўраджаю і плёну ў працы да прыстуных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Бабічаў. Яму ж быў уручаны каравай з мукі леташняга ўраджаю.

 

А для таго, каб сёлетні намалот аказаўся больш шчодрым, удзельнікі жніва папрасілі бласлаўлення Усевышняга на паспяховае правядзенне ўборкі. Пачаць жа яе было даверана маладзёжнаму экіпажу ААТ “Брадзец” у складзе Уладзіслава Корыка і Анатоля Лапіцкага. На свяце таксама былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы зажыначны сноп. Падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымала ў гэтай намінацыі ААТ “Першамайскі”.

Удзел у мерапрыемстве прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка.