Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

27.07.2020

Калі дзеці без нагляду… Пажар у Беразіно

Вечарам 23 ліпеня ў Беразіно па завулку Чырвонаармейскім здарыўся пажар: у адным з жылых дамоў гарэла канапа, а віной таму стала свавольства з агнём дзяцей. Як высветлілася, з горада Круглае Магілеўскай вобласці ў госці да бабулі з дзядулей прывезлі трох братоў пяці, сямі і дзевяці гадоў. Калі побач не было дарослых, малодшы хлопчык знайшоў у доме запалкі і падпаліў свечку, ад якой загарэлася канапа. Дарослыя на той момант займаліся гаспадарчымі справамі. Людзі не пацярпелі, пажарных выклікала сама бабуля дзяцей. Канапа згарэла, пакой у доме пашкоджаны агнем. Гэта ўжо трэці выпадак у нашым районе, калі свавольства дзяцей прыводзіць да пажару.

Ратавальнікі нагадваюць: нельга выпускаць з поля зроку гульні малых дзяцей. Менавіта летам, калі ў дзяцей шмат вольнага часу, з імі адбываецца больш за ўсе няшчасных выпадкаў. Дзеці не павінны нават здагадвацца, дзе ў доме ляжаць запалкі. Надзейна схавайце таксама запальніцы, лекі, вострыя прадметы, гаручыя вадкасці.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС