Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.07.2020

Як цудоўна гэтым летам у “Папараць-кветцы”!

У нядзелю, 5 ліпеня, пачалася змена ў раённым аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”. Сюды заехалі 110 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў не толькі з нашага, але і з Чэрвеньскага раёна. Ёсць сярод адпачываючых і мінчане.

Алена Драніца: — У дзяцей скаргаў няма, ім тут усё падабаецца

Па прычыне пандэміі яны будуць адзінымі адпачываючымі ў гэтым годзе ў раённым летніку. Але гэта акалічнасць ніколькі не псуе настрой дзяцей і выхавальнікаў.
— Пачнём з таго, што ўпершыню за шмат гадоў мы радыкальна перагледзелі і склалі новыя правілы паводзінаў для дзяцей, — адразу ўступіла ў размову дырэктар раённага аздараўленчага лагера “Папараць–кветка” Алена Драніца, — у склад адпачываючых увайшлі толькі здаровыя дзеці, якія прайшлі 5 дзён хатняга каранціну, і чые бацькі не з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, якіх прымалі дакладна па гадзінах. Акрамя таго, у лагеры дзейнічае строгі рэжым, катэгарычна забаронены ўваход для бацькоў, выключэнне складаюць толькі работнікі адпаведных службаў, не дазваляецца перадача прадуктаў харчавання. Ды і строга абмежавана для дзяцей карыстанне мабільным тэлефонам: гаджэты захоўваюцца ў надзейным месцы і выдаюцца толькі на дзве гадзіны ўдзень.
Такія суровыя меры дзятву не палохаюць, бо яны штохвілінна займаюцца справамі. Да іх паслуг – выдатны новы спартыўны інвентар для заняткаў рознымі відамі спорту, тэлевізары і новая мэбля, разнастайныя альтанкі і арэлі. Таму кожны дзень імгненна пралятае ў справах і акцыях, спаборніцтвах і мерапрыемствах.


— У нас наладжваецца нават дыс-катэка! – дадае дырэктар. — Яна пры жаданні праводзіцца ў кожным атрадзе. Трэба аддаць належнае асабліваму прафесіяналізму і творчаму гарэнню выхавальнікаў з ліку вопытных бярэзінскіх педагогаў. Яны на працягу ўсяго дня заняты з дзецьмі. Няма ў нас агульналагерных мерапрыемстваў, затое багата атрадных. Так, асабліва ўпадабаны дзятвой спаборніцтвы, наладжаныя педагогам дадатковай адукацыі турыстычнага цэнтра “Юнацтва” Міхаілам Сынковым.
Сёлетняя адзіная змена ў лагеры праходзіць пад знакам дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Амаль што-дня новымі цікавымі экспанатамі, зробленымі руплівымі дзіцячымі рукамі з адходаў, папаўняецца выстава работ. Размешчана яна ў актавай зале побач са сталовай.

Так выглядае памяшканне сталовай

— Дарэчы, сёлета тут дзеці не дзяжураць, — загадзя адказала Алена Драніца, — асаблівай неабходнасці ў гэтым няма. А ўсё таму, што на кухні за мінулыя пяць гадоў зменена практычна ўсё тэхналагічнае абсталяванне. У гэтым годзе закуплены электрапатэльня і стэлажы для посуду. Напэўна, і гэта ўздымае настрой нашым паварам, што забяспечваюць якасным, збалансаваным харчаваннем пяць разоў на дзень. У меню, акрамя розных страў, шмат смачнасцей, садавіна і сокі.
Не менш важныя для аздараўлення і ўмовы для пражывання. Яны ў лагеры больш чым камфортныя. Дзеці жывуць у пакоях па пяць чалавек, для іх новыя ложкі, бялізна, шафы, паліцы для абутку, устаноўлены пластыкавыя вокны і бойлеры для награвання вады, тройчы на дзень праводзіцца вільготная ўборка і праветрыванне памяшканняў.

 
— У нашай краіне шмат робіцца для аздараўлення і адпачынку дзяцей летам, — зазначае начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова. — На гэтыя мэты выдаткоўваюцца значныя сродкі не толькі з раённага, абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, але і з пералічаных бярэзінцамі сродкаў падчас суботніка. Яны выкарыстаны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і стварэнне камфортных умоў адпачынку для юных бярэзінцаў. Лічу гэта правільным, бо няма большай і важнай каштоўнасці, чым шчаслівыя і здаровыя дзеці.