Утульная тэрыторыя новага шматкватэрнага дома для шматдзетных сем’яў у Беразіно дапоўнілася адкрытай іміджавай пляцоўкай службы выратавання.
Тут ёсць машынка і гульнявы комплекс з горкай, якія нагадваюць пра нумар службы выратавання. У дом яшчэ не засяліліся новыя гаспадары, а дзеці ўжо ацанілі крэатыўныя забаўлянкі.
Маленькая Насця на пытанне «Што гэта за нумар — 101?» упэўнена адказала:
— На яго трэба званіць, калі пажар. Я ўжо ведаю лічбы, і пра нумар гэты таксама добра ведаю. Калі пазваніць, прыедуць выратавальнікі і ўсім дапамогуць. А каб не было пажару, нельга сваволіць з агнём і нельга дзецям даваць запалкі.