Крэатыўны і вяселы відэаролік падрыхтавала сям’я Капуста падчас правядзення раённага этапа названага конкурсу. За што і атрымала дыплом пераможцы. Прыемна, што работу сям’і высока ацаніла і абласное журы. Аўтары, рэжысеры і непасрэдныя выканаўцы роляў – матуля Анжэла Аляксандраўна Капуста з сынам Даніілам. Яны зрабілі і выратавальныя касцюмы, і абсталявалі сродкамі пажаратушэння веласіпед. Другое ж месца ім дасталася менавіта ў намінацыі “Дзіцячая тэхніка ратавальнікаў” (сярэдняя ўзроставая група). У ДУА “Яслі-сад №2 г.Беразіно”, дзе працуе Анжэла Аляксандраўна і куды ходзіць яе сын, завітаў начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён уручыў сям’і падарункі ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пажадаў і надалей актыўнасці па жыцці, творчай энергіі і шчасця. Данік Капуста дзеліцца з намі ўражаннямі:
- Мы доўга рыхтаваліся да конкурсу. Мама вязала з пакетаў нам з ёй касцюмы ратавальнікаў, самі майстрылі пажарны веласіпед. Мне спадабалася ўдзельнічаць у відэаздымках. Мы вельмі радаваліся, што перамаглі. А зараз прыехаў яшчэ адзін падарунак!
Анжэла Аляксандраўна працуе ў дзіцячым садкукіраўнік фізічнага выхавання. Усмешка на твары – “візітная картка” гэтай жанчыны. Жадаем сям’і творчых поспехаў, а карысныя падарункі стануць для іх стымулам удзельнічаць у мерапыемствах ратавальнікаў і надалей.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС