Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

08.07.2020

Узорны класс для юных ратавальнікаў - для якаснага і цікавага навучання дзяцей

Першага верасня адкрые для дзяцей свае дзверы ўзорны клас юных ратавальнікаў у ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”. Яго стварэнне стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням упраўлення па адукацыі, спорце і турызме і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Стэнды, плакаты, выстава работ юных ратавальнікаў і метадычнай літаратуры, выстава элементаў пажарна-тэхнічнага абсталявання, тэлевізар, зоны “Першая медыцынская дапамога” і “Выклік службы ратавання” – далека не ўсе, што ёсць у класе. Зона “Асноўныя парушэнні правіл бяспекі ў жыллі” будзе садзейнічаць навучанню дзяцей прынцыпам тушэння агню: па-першае, на банэры неабходна знайсці ўсе парушэнні норм бяспекі, па-другое патушыць рознага роду ўзгаранні з дапамогай пэўных сродкаў пажаратушэння. А маюцца яны ў кожным доме “пад рукой”: пральны парашок, вада, зямля з вазонаў, пакрывала. Нават наклейкі на партах нагадваюць дзецям, дзе можна даведацца пра ўласную бяспеку яшчэ больш – з мульціка “Чароўная кніга”, мабільнага прыкладання ці на сайце 112.by. Важна і тое, што кіраўніцтва школы пакінула для заняткаў дзецям дзесяць камп’ютараў.

Звернемся за каментаром да начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Віктаравіча Андрыевіча:

- Работа праведзена важная і патрэбная. Задача нумар адзін для нас – выхоўваць “бяспечнае” мысленне ў дзяцей і моладзі. А гэта значыць, у доўгатэрміновай перспектыве мы, па сутнасці, ратуем іх жыцці. Набытыя веды яны перададуць сваім дзецям, змогуць сарыентавацца ў небяспечны момант, можа хтосьці нават выратуе жыццё іншаму чалавеку. Гэта і есць наша задача – навучыць, паказаць, паўплываць на свядомасць. Безумоўна, рабоце дапамагаюць педагогі. Вынік бачны даволі хутка: падчас мерапрыемстваў мы заўважаем, што складана задаць такое пытанне, на якое б дзеці не ведалі адказу. І гэта прыемна. Класс юных ратавальнікаў будзе вучыць яшчэ і практычным дзеянням пры пажары.

Вольга Данэйка, инспектар прапаганды Бярэзинскана РАНС