Для удзельнікаў свята “Купалле”, якое праводзілася на пляцоўцы ля Косаўскага СДК, была наладжана забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых,
працавалі шматлікія атракцыёны, праводзіліся конкурсы і жартоўныя спаборніцтвы
. Госці вадзілі карагоды, скакалі праз імправізаванае вогнішча, шукалі папараць кветку, мастак Таццяна Чэбан маляваля аква грым, а Раіса Сашко частавала свежаспечаным хлебам, які прыгатавала сама.
Завяршэннем
вечару стала канцэртная праграма, у якой удзелнічалі
Марына Яфрэменка, Алена Сіняк, Яўген Зубар і Галіна Бабровіч.
Арганізатары свята выказваюць шчырую
падзяку Лапыцька Станіславу Іванавічу, шчырая і шчодрая спонсарская дапамога якога зрабіла вечар незабыўным і цікавым.
аўтар: Бабровіч Галіна Георгіеўна - Загадчык Косаўскага СДК




