Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

29.06.2020

1 верасня ў СШ №3 горада — юбілей! З якім настроем тут чакаюць свята?

Як і належыць віноўніцы юбілею, рыхтавацца да свайго дня нараджэння школа пачала яшчэ ў мінулым годзе.
— Ужо тады са сродкаў раённага бюджэту была распачата доўгачаканая цеплавая рэабілітацыя будынка, — расказвае кіраўнік установы Ала Дудко. — Ацаніць яе выгоды мы змаглі ўжо ў снежні, калі тэмпература ў класных пакоях і калідорах узнялася адразу на 5–7 градусаў. Плён ад новага і камфортнага выгляду відавочны і абяцае нам сэканоміць за ацяпляльны сезон сродкі на паўнавартасны рамонт класа.
Але адной цеплавой рэабілітацыяй школы змяненні ва ўстанове не абмяжуюцца. Гэтай восенню вучняў чакаюць самыя лепшыя ўмовы для заняткаў спортам і фізічнай культурай. У спартыўнай зале ўстаноўлены шклопакеты, адрамантаваны дах, а таксама новы выгляд набудуць душавыя, санвузлы і раздзявалкі.

Поўным ходам ідзе ўкладка тратуарнай пліткі на тэрыторыі сярэдняй школы №3. Яшчэ нямнога і яна разам з новым фасадам будынка падорыць новы сучасны воблік школе. Яна стане самым прыгожым месцам у гэтым мікрараёне Беразіно

Аднак і гэтым пералік змен за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ў самай вялікай школе раёна не завершыцца. Тут адбылася замена цеплаабсталявання і цеплатрасы, а гэтымі днямі поўным ходам укладваецца тратуарная плітка.
— Надыходзячы юбілей — выдатная нагода кардынальна змяніць цэнтральную плошчу каля школы, — удакладняе Ала Уладзіміраўна. — Першага верасня яна парадуе нашых вучняў і іх бацькоў. Будуць зроблены пандусы са спецыяльнай пліткай для зручнасці дзяцей-інвалідаў і матуль з каляскамі. А першымі ацэняць створанае безбар’ернае асяроддзе нашы выбаршчыкі, якія прыйдуць на ўчастак для галасавання.
Кіраўнік школы і педагогі з вялікай павагай ставяцца да перамен у роднай школе і бачаць у рабоце рабочых добры прыклад для пераймання для вучняў.
— Вось ужо каторы год нашы вучні пакідаюць сцены ўстановы пасля атрымання базавай адукацыі і паспяхова паступаюць у сярэднія спецыяльныя ўстановы, каледжы і ліцэі, — тлумачыць Ала Уладзіміраўна. — Такім чынам дзеці, чыя паспяховасць на ўзроўні 6-7 балаў, хутчэй асвойваюць прафесіі і знаходзяць сябе ў дарослым жыцці.
Вядзецца ў школе і профільнае навучанне па рускай мове, матэматыцы, фізіцы і замежных мовах. Таму сёлетнія выпускнікі ўпэўнена замахваюцца на студэнцкія білеты прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў.
– Садзейнічае добрай якасці навучання выдатная матэрыяльна–тэхнічная база, бо большасць нашых класаў камп’ютарызаваны і падключаны да інтэрнэту, — дадае дырэктар школы, — што дазволіла нам па прычыне пандэміі паспяхова асвоіць для дыстанцыйнага навучання адразу некалькі адукацыйных пляцовак і наладзіць анлайн-урокі. Здзіўляцца гэтаму не даводзіцца, бо педагогі і вучні школы часцей за іншых у раёне называюцца пераможцамі ў розных інжынерных і вынаходніцкіх конкурсах. Яшчэ летась ім у падарунак дастаўся каштоўны набор для робататэхнікі, а сёлета яны чакаюць новы камп’ютарны клас.

— Добрыя перамены — выдатны штуршок для далейшага развіцця ўстановы, працягу былых і з’яўлення новых слаўных традыцый школы, — зазначае дырэктар СШ №3 Ала Дудко

Ды і педагагічны калектыў школы не сумуе ў чаканні свята. Настаўнікі выступілі з ініцыятывай зрабіць касметычны рамонт класаў і аднавіць мэблю. Абяцаюць прыемны сюрпрыз установе і выратавальнікі з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях: у адным з адрамантаваных класаў яны створаць пакой бяспекі. А гэта значыць, што колькасць пераможцаў з ліку вучняў школы ў розных конкурсах толькі павялічыцца.
— Добрыя перамены — выдатны штуршок для далейшага развіцця ўстановы, працягу былых і з’яўлення новых слаўных традыцый школы, — зазначыла Ала Уладзіміраўна.

Дарэчы, сёлета будаўнічыя работы вядуцца яшчэ ў пачатковай школе горада Беразіно, СШ №2 горада, Гарэніцкай, Брадзецкай, Паплаўскай, Любушанскай школах. На гэтыя мэты выдаткавана 211294,06 рубля. Яны пойдуць на бягучы рамонт актавай залы і бегавых дарожак на стадыёне, устаноўку антывандальных трэнажораў, стварэнне міні-футбольнай пляцоўкі са штучным пакрыццём у СШ №2, замену даху ў Брадзецкай, Любушанскай і Паплаўскай школах, набыццё патрэбнага тэхналагічнага абсталявання. Зменіцца гэтым летам выгляд і дзіцячых садкоў. Тут таксама ў шэрагу ўстаноў будзе заменены дах, праведзены бягучы рамонт харчблокаў. Усё гэта робіцца для максімальнага камфорту дзяцей і педагогаў.